КАРНА'ТЫ, КОРНА'ТЫ прым. 1. Прысадзісты. Карпаты хлопяц, як асадзісты. Дакудава Лід. 2. Кароткі. Мая куртка корната. Смаляніца Пруж. КАРНА'ЦЕНЬКІ прым. памянш. Невялічкі, кароценькі. Дзе наш ножык карнаценькі i шылаваценькі — думала навастрыць. Кураполле Паст. КАРНА'Ч м. Toe ж, што i к а p а н т ы ш. Эх ты, карнач! Гемзы Шальч.; параўн. літ. kernezas недалетак', keras куст'. КАРНГСТАР м. Каністра. Быў карністар на керасін. Беняконі Воран. КАРНІ'СТЫ прым. Пераборлівы. Карністы чалавек не ўсё есць: то бліноў ня любя, то другога не ўжывая. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. karnŭs тж'. KAPHO'TKI прым. Кароткі. Карнотка сарочка. Навасёлкі Свісл. КАРО'БА ж. Вялікі кораб. Кароба была бальшая, плеценая з саломы. Судэрва Вільн. КАРО'БАЧКА ж. 1. памянш. да к а p 6 б к а 1, 2, 3, 4. Была каробачка з ліповай кары здзелана, з яе сеялі. Азяраны Раг. Каробачка — такая сявенька. Рудня Астравітая Чэрв. У каробачку аграбалі пчол: аграбе, накрыя i завяжа. Азяраны Раг. На ўюны ставілі каробачкі: бралі абячэйку, апшывалі палатном, рыльца пакідалі іставілі на дно дзіркай у верх; каробачку ўкраплялі палкай. Рудня Астравітая Чэрв. Каробачкі былі ўюноў лавіць. Вецярэвічы Пух. Для ягат робяць каробачкі; каробачка — большая, a набірка — меншая. Хадзілі ў ягады, павесім каробачкі на сучкі i гамонім. Азяраны Раг. Даўней, як ішлі на вяселля, клалі дзве яйцэ, сала, гарнец жыта ў каробачку. Вецярэвічы Пух. 2. Сетка, якая захоўвае ад укусаў пчол. Рабілі з маладой ліпы каробачкі i адзівалі на ліцо, каб пчолы не кусалі. Рудня Астравітая Чэрв. 3. Гронка. Каробачка, дзе гарэхі сядзяць. Міратычы Карэл. КАРО'БКА, КАРО'ПКА ж. 1. Сявалка. 3 ліпы, з кары paбілі каробкі, дно патшывалі, сеялі з каробак. Рудня Астравітая Чэрв. Была каробка з ліпы для сяўбы: дно ў каробцы прышываецца з палатна. Азяраны Раг. Сеюць з каробкі, a колісь з хвартуха сеялі. Малыя Аўцюкі Калінк. Каробка плецена з саломы. Судэрва Вільн. Каропку с саломы плялі для сяўбы. Альхоўка Навагр. Былі круглыя i даўгаватыя каропкі, бакі з кары; у каропцы былі вушкі, пояс чаплялі; сявец бярэ на плечы i сея. Вецярэвічы Пух. Каропкі плялі с саломы длуганькія, з іх сеялі. Стральцы Гродз. Тэсць плёў каропкі i быў швайку зрабіўшы. У каропку заводзяцца рамушкі па баках, а за рамушкі зачэпліваецца падпінька. Гемзы Шальч. У каропку лезло пут збожа. Верхлессе Крын. 2. Раёўня. Была каропка с кары с плеценым дном, як у рэшаце; пчол аграбалі ў каропку
Дадатковыя словы
kaphotki, карнаты, корнаты
3 👁