КАМАРНЯ' зб. ж. Камарэча. Вечарам туча камарні. Рудня Астравітая, Рудня Чэрв. КАМАРЭ'ЧА зб. ж. Toe ж, што i к а м а р н я. Камарэча вяліка ў лесе. Альхоўцы Лях. КАМАЦЁС м. Каменячос. У камацёса далонь цвёрда, як падэшва спалена: ён c каменя выбівая памятнікі, камянь абчэсвая — цяшкая работа. Гемзы Шальч. КАМАЧКГ мн. Камячкі. Кудзеля камачкамі, яе трэба раскалачваць. Вецярэвічы Пух. КАМА'ШЫ мн. 1. Жаночыя чаравікі. Бабы камашы насілі. Грыкені Вільн. Камашы — такія чэравікі на шнюрку, на гузіках. Стральды Гродз. Цяпер дзеўкі не шкадуюць туфлі, a даўней ідзём набасяка, а камашы нясём. Стральцы Гродз. Камашы — бацінкі з рызінкамі, багацейшыя насілі камашы, a бяднейшыя насілі барлячы. Саланое Віл. Камашы бабы насілі шнюраваныя i на гумах. Кіралі Шчуч. 2. Мужчынскі абутак. У бабоў чаравікі былі, a ў мушчынаў — камашы. Баброўнікі Гарад. Ты б камашы надзеў, красівей было бы! Валынцы В.-Дзв. На рэзіне камашы. Беразіно Докш. Яны на мяне гэтыя камашы. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. kamasz, ням. Gamasche тж'. КАМА'ШЬІКІ мн. памянш. да к а м а шы 1. Калісь дзядуля камашыкі бабуньцы купіў, то тыя камашыкі ўсе пазычалi. Солы Смарг. КАМБА'Й, КАМБА'ЙН, КОМБА'ЙН м. Камбайн. Тут трактар табе паарэць i камбай памалоціць. Абрамаўшчына Смарг. Камбай кося i малоця, там шмат камбаяў. Гемзы Шальч. Камбайн i дожджам малоціць. Саланое Віл. Сёгоні комбайн прышоў у колхоз, зжаў жыто за сошэю. Смаляніца Пруж. КАМБАИНЁР м. Камбайнер. Сын вучыўся на камбайнёра. Гемзы Шальч. КАМБЕ'ЛЬ гл. КАМЕ'ЛЬ КАМБІНАВА'ЦЬ незак. 1. Меркаваць. Я камбінавала так i так — не выходзіць. Старыя Смільгіні Воран. 2. перан. Апякаць, выхоўваць. Маці камбінуе дзецьмі. Альхоўцы Лях. КАМБІНА'ТНЫ прым. Гаспадарлівы. ён камбінатны быў, стараўся, каб яму накасіць сена, усё ўораць. Гемзы Шальч. КАМБІНА'ШКА ж. Сподняя жаночая сарочка. Калісь называЛі сподніца, а цяпер — камбінашка. Міратычы Карэл., Кіралі Шчуч. КАМЕ'ЛЬ, КАМБЕ'ЛЬ м. 1. Ніжняя частка ствала дрэва. Камель тоўсты ў дуба. Пацаўшчына Дзятл. Камель дзераea — да сукоў, самы тоўсты. Альхоўцы Лях. Камель у дзераеіне. Малахоўцы Бар. Адрэзаў камля i верх. Баброўнікі Гарад. Камбель тоўсты. Стральцы Гродз. 2. Частка снапа ніжэй перавясла. Камель у снапу травяністы. Ракаўскія
Дадатковыя словы
камашьікі, камбінаваць, ўбраць
8 👁