Мярэцкія Глыб. Ігрушы нейкія даўкія, у горле перасядаюць. Рудня Астравітая Чэрв.
ІГРЬГШЧА, ГРЫ'ШЧА н. Вечарынка, танцы. Ігрышчы ў нас бывалі часта. Саланое Віл. Раней ігрышча там, дзе музыкі іграюць. Дзяніскавічы Ганц. Пойдзям на грышча. Ракаўскія Швянч.
ІДА'К м. Ядок. У сямЧ чатыры ідакі. Янова Рас.
ІЖВА'ЦЬ незак. Жаваць. Карова іжве жваку. Глівін Варне.
ІЖДЖА'Й м. заал. Разнавіднасць акуня. Рыба на вокуня похожая — іжджай. Ухвала Круп.
ІЖЕ'УНІК м. бат. Ажына. Іжеўнік, сурмаліны — тое ж caмае ў нас. Мішневічы Шум.
ІЖЖО'УКНУЦЬ зак. Пажоўкнуць. Іжжоўклі ўсе гуркі. Дзяніскавічы Ганц.
ІЖЖЫ'ТЫ дзеепрым. Пражыты. Мой век іжжыты. Рудня Астравітая Чэрв.
ІЗАЛЯ'ЦЫЯ ж. Раз'яднанасць з іншымі. Сам сядзеў у Навагрудку ў цюрме, у Баранавічах, у Вільні, у Гродні. Сядзеў на ізаляцыі адзін, так што было вельмі цяжко. Асташина Навагр.
ІЗБУТЛЕ'ЦЬ зак. Toe ж, што і з б у т в ё ц ь. Крама лежачы ізбутляе, мажэ плацье ізбутляць, мае спадніцы закопаны i ўсе пабутляло, пагніло, пазацекало. Дзяніскавічы Ганц.
ІЗВАЛНАВА'ЦЦА зак. Перахвалявацца. Была ізвалнавалася ўся. Старыя Смільгіні Воран.
ІЗВАРЬГТЭ зак. Toe ж, што i з в а p ы ц ь. Суп ізвару. Kaшы ізварыла, камякоў натаўкла. Дзяніскавічы Ганц.
ІЗВЕ'РГНУЦЬ зак. Нарадзіць раней тэрміну. Карова ізвергла. Дзяніскавічы Ганц.
ІЗВЕ'СЦІ зак. Toe ж, што i з в ё с ц і II, 3. Ізвёў немец увесь х/іеб, папаліў. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. руск. извести тж'.
ІЗВЕ'СЦІСЯ зак. Toe ж, што i з в ё c ц i c я. Ізвяліся зязюлі, дзе адна закукуе. Дзяніскавічы Ганц.
ІЗВЕ'СЬ ж. Вестка. Сыну нехта ізвесь даў: бацька прадае дом. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. известие тж'.
ГЗВІСЬ ж. Вапна. У ізвісь сыплюць солі, каб не мазалася печ. Мішневічы Шум.; параўн. руск. известь тж'.
ІЗВЯШЧЭ'НЯ ж. Паведамленне. Прышла ізвяшчэня, што пагіпшы ён. Рагулішкі Даўг.; параўн. руск. извещение тж'.
ІЗГАЛО'ВАК м. Вузгалаўе (увозе). Ha aci лежыт падушка, на падушкі— ізгаловак, у которым убіваюцца ручкі, каторыя прыдзержывают гнаянкі чы драбінкі. Ізгаловак для таго, штоб поворот дзелаць. Лука Нараўк.
ІЗГАРО'ДА ж. Агароджа. Пролезай npac ізгароду. Мішневічы Шум.; параўн. руск. изгородь 'тж
Дадатковыя словы
асташй, разяднанасць, хііеб, іжваць, іжеунік, іжжоукнуць, ізаляцыя, ізбутлець, ізвалнавацца, ізвергнуць, ізвесці, ізвесціся, ізгарода
16 👁