Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
най гадзюкі. Папаіла змяёй, i ён стаў відзіць. Змяёй націраюць рукі, ногі. Ахрэмаўцы Брасл. ЗНАДО'БІЦЦА зак. Спатрэбіцца. На даўна ўсё,уеё знадобіцца. Рыбчына Віл., Альхоўцы Лях. ЗНАЁМАСЦЬ ж. Знаёмства. Знаёмасць у іх была. Kyдзялянцы Шальч.; параўн. польск. znajomość тж'. ЗНАЁМІЦЦА незак. Уступаць у знаёмства з кім-н. Прыходзяць хлопцы i знаёмяцца. Старыя Трокі Трак. ЗНА'ЙДА м i ж. 1. Падкідыш. Нехта паткінуў дзіця, цяnep вялікі, а яго завуць знайда. Рыбчына Віл. 2. перан. Жанчына, якая любіць сварыцца, абгаворваць. На бабу скажуць знайда, якая ходзіць i языком трэпля. Міратычы Карэл. ЗНА'ЙДЗЯНЫ дзеепрым. 1. Адшуканы. Ключ знайдзяны, доўго шукаў. Стральцы Гродз. 2. у знач. назоўніка знайдзёны. Тое ж, што i з н а йд а 1. Пашоў знайдзёны. Пашла знайдзёна, хоць i імя ёсцъ, а як знаіш малым, то так называШ, хоць стары, бо знайшлі. Міратычы Карэл. ЗНАЙДУ'К м. Тое ж, што i з н а й д а 1. Знайдук яе такі нядобры. Беразіно Докш. ЗНАИДУКР мн. Тое ж, што і з л а д з ё й к і. Знайдукі вывелся пат плотам. Ліпнікі Вільн. ЗНАЙМГЦЬ зак. Паведаміць. Знаймілі, што мама папраўляецца, а яна памёрла. Граўжышкі Ашм.; параўн. польск. oznajmić тж'. ЗНА'ИНЩА ж. Выварат, левы бок. На знайніцы ў цябе рубаха. Асавец Віл. Надзела сукенку на знайніцу. Саланое Віл. ЗНАЙСЦГ зак. 1. Адшукадь. Знайдзіш, бывала, ёлачку! Лоск Валож. Я ў ад рынку ў сена схаваў яблыкі, а яны ўсётакі знайшлі. Темзы Шальч. 2. перан. Нарадзіць. Чатыры дачкі, а пятага сына знайшоў i задзержыўся. Саланое Віл. ЗНАЙСЦГСЯ зак. 1. З'явіцца (пра пах). Знайдзіцца ў летнее врэмя ў мяса запах. Ахрэмаўцы Брасл. 2. перан. Нарадзіцца. Як дзеці без мужыка знайдуцца, то крапіўнікі звали Рагулішкі Даўг. ЗНАК м., ЗНАКТ мн. 1. Знак, метка на чым-н. Будзя знакі рабіць. Лісна В.-Дзв. 2. Пісага. Ажна знак астаўся на плічах ад рэмня. Лісна В.-Дзв. 3. Мазоль. Яшчэ тыя знакі ёсць на руках ат цяшкой работы. Рагулішкі Даўг. 4. Сіняк. Аш норны знак стаў — пабіў скуру. Саланое Віл. Так ударывсе, што аж знак оставсе. КурашэваЧыж. 5. Тое ж, што i з а р ўб а к.Як карова не цялілася гот, то знак пераскікая. На рагах знакі выразаюцца. Темзы Шальч. 6. Умоўны сігнал. Дзеці ўбачылі лася i давалі знакі нам. Магуны Паст. ЗНАКАМО'СЦЬ ж. Toe ж, што i з н а ё м а с ц ь. Па знакамосці яна купіла хату. Темзы Шальч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

знаинща, знакамосць, зявіцца
2 👁
 ◀  / 729  ▶