ЗМРОК м. Прыцемак. На змроку прыгналі. Альхоўка Haвагр. Змрок, як пачыная цямнець. Вострава Маст. ЗМУ'ЗДАВАЦЬ незак. Звязваць, умадоўвадь. Лавачкі [у плытах] змуздаваюць у ганок бярозавымі віткамі. Лісна В.-Дзв. ЗМУ'ЛІЦЦА зак. Памыліцца. Чытаў добра, адзін рас змуліўся. Асавец Віл. ЗМУ'ЛІЦЬ зак. Змуляць. Цячэць рана, ногі змулііш. Caланое Віл. Конь змуліў спіну патсядзёлкай. Рыбчына Віл. Нагу змуляў, мазоль нацёр. Вецярэвічы Пух. Змуляў ногу. Галубы Маст. Змуляў плечи конь, хрыбет. Міратычы Карэл.; гл. з a ш м ў л я ц ь. ЗМУРАВА'ЦЬ зак. Скласці, зрабіць. Яны табе змуруяць комін. Ракаўскія Швянч. ЗМУ'СІЦЬ зак. Прымусіць. Змусіла мяне пайсці да яе. Саланое Віл. ЗМУ'ЦІЦЦА зак. Скаламуціцца. Змуцілася вада: такі дошч ліў. Магуны Паст. Змуцілася вада, не магу піць. Саланое Віл. ЗМУЧО'НЫ дзеепрым. Скаламучаны. Змучоная вада; як увесь калодзісь выліць, змуціцца вада. Саланое Віл. ЗМУ'ЧЫЦЦА зак. Стаміцца. Змучыўся, пакуль прышоў. Старыя Трокі Трак. ЗМЫ'ЛІНЫ толькі мн. Вада, у якой мылася бялізна, пазалкі. Змыліны трэба выліць, як памыем бялізну. Новікі Гродз. Панесла змыліны выліваць. Альба Нясв., Масілавічы Сл. ЗМЫЛГЦЦА зак. Toe ж, што i з м ў л i ц ц a. Змылісся, бываіць, i перамот наложит, як кроены, снует. Саланое Віл. Трэба падумаць, кап ні змыліцца. Дакудава Лід. Калі снуеш, нада ні змыліцца. Стральцы Гродз. ЗМЬГЛКІ толькі мн. 1. Тое ж, што i з м ы л і н ы. Змылкамі моім якія мяхі брудныя. Дакудава Лід. 2. Памыі. Змылкі, што мыем пасуду. Новікі Гродз. ЗМЫСЛ м. Розум. Каждая жывёла змысл мая. Гемзы Шальч. ЗМЬГСЛЫ мн. Сэнс. Якія змыслы былі так рабіць? Быстр ыца Астр. ЗМЫЦЬ зак. Памыць. Падоцік некі варила мая мама: мяккая травіца, змия яе i вара. Вялікія Нястанавічы Лаг. ЗМЭ'НЧАНЫ дзеепрым. Змучаны, стомлены. Змэнчанага каня напаіў — ахват будзя. Быстрыца Астр.; параўн. польск. zmgczony тж'. ЗМЭ'НЧЫЦЦА зак. Змучыцца, стаміцца. Змэнчыўся ў дарозе, a цяпер адпачыў. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. zmgczyć si§ тж'. ЗМЯНГЦЬ I зак. 1. Перамяніць. Дзве-тры вадзе нада
Дадатковыя словы
змуздаваць, змуліцца, змуліць, змураваць, змусіць, змучоны, змэнчаны, змэнчыцца
4 👁