краўчыха здалека. Навасёлкі Свісл. Вы здалека? Курашэва Чыж. Узяў яе здаліку. Асавец Віл. ЗДА'ЛІ прысл. Toe ж, што i з д а л ё к 1. Я здалі відзіла маладую. Кураполле Паст. ЗДАЛІКА'ЦІЦЬ зак. Заправіць, закрасіць. Здалікацяць, абы смашнага пад'есці. Лісна В.-Дзв. ЗДА'НКІ мн. Зданні. Казалі, што даўней былі чараўнікі, чаравалі зданкі. Валынцы В.-Дзв. ЗДА'ННЯ, ЗДА'НЯ н. Здань, прывід. Здання здаецца. Мярэцкія Глыб. Здання прывіджваяцца. Рыбчына Віл. Здання мне,здалося. Рудня Астравітая Чэрв. Зданя мне дзісь здалося. Граўжышкі Ашм. ЗДАНЬ ж. i н. Toe ж, што i з д а н н я. Гэта не здань, а праўда была, ваўкі нападалі. Кіралі Шчуч. Аднаго разу мне здань здалося. Гемзы Шальч. ЗДАРАВЕ'НЯ м. i ж. Чалавек моцнага целаскладу. Такі здаравеня, сыты, мажны. Галубы Маст. ЗДАРАВІ'ЛА м. i ж. Toe ж, што i з д а р а в ё н я. Hy i здаравіла! Рыбчына Віл. ЗДАРАВО', ЗДАРО'ВА, ЗДО'РАВА, ЗДО'РАВО прысл. 1. Вельмі добра. Здараво i васало было. Старыя Смільгіні Boран. Сённі здараво было. Навасёлкі Свісл. Здараво на дварэ. Каменка Стара Сакол. Здораво на дварэ! Альхоўцы Лях. 2. у знач. вык. з адмоўем не. Дрэнна сябе адчуваць. Мне ні здараво. Граўжышкі Ашм. Hi здараво, галава мая нека балюшча. Калядзічы Ваўк. 3. у знач. вык. Добра для здароўя, карысна. Саладуху варылі да таго, пакуль салотка станя, тады яна здараво i ўкусна. Дакудава Лід. Здараво кіслая малако есці. Паляцкішкі Воран. Маладыя шчытаяць, што загарваць— гэта здарова. Ракаўскія Швянч. Чамбор здарова піць. Солы Смарг. ЗДАРАВЮ'ШЧЫ прым. Моцны, здаровы. Здаравюшчыя пенсіянеры, а дома сідзяць. Ну, быў здаравюшчы! Рыбчына Віл. ЗДАРА'ЦЦА незак. безас. Выпадаць на чыю-н. долю. Не здараласо мне быць у шпіталю. Каўняны Гродз. ЗДАРО'ВЕ, ЗДАРО'УЕ н. Здароўе. Слабое здарове. Паляцкішкі Воран. V Ад нас здароўя ідзець пудамі, а к нам — залатнікамі. Валынцы В.-Дзв. ЗДАРО'ВЩЦА незак. безас. Пра добры стан здароўя. V Як той казаў: як будзя здаровіцца, работка паробіцца. Граўжышкі Ашм. ЗДАРО'ВЫ прым. 1. Які мае добрае здароўе. Высокая, здаровая i памёрла, учора хавалі. Ахрэмаўцы Брасл. Здаровая дзеўка, як сыр. Едлавічы Брасл. Нічога ш нядобра так, як чалавек здаровы. Лісна В.-Дзв. Я была здарова, магла работаць. Новыя Мацалі Варэн. 2. Марозны, ядраны. Здаровая
Дадатковыя словы
здалікаціць, здарацца, здаровщца, здароуе, здорава, падесці
6 👁