Старонка 275
◀ / 729 ▶
упоры ў дзерава, заякараваюць да дзерава, цэпам заматаюць і стаіць. Кураполле Паст. ЗАЯНКЛІВЫ гл. ЗАІКЛІВЫ ЗАЯЎЛЕННЁ н. Заява. Заяўленнё падала, хоча вучыцца. Альхоўцы Лях.; параўн. руск. заявление 'тж'. ЗАЯЧА КАПУСТА ж. бат. Кісліца. Заяча капуста кіслянькая, у лесе расце. Быстрыца Астр. ЗАЯЧЫНА ж. Мяса зайца. Як заб'юць зайца, то мясо заячына называецца. Баброўнікі Гарад. ЗБАБАНІЦЬ, ЗБАБЭНІЦЬ зак. экспр. Ударыць, стукнуць. Збабаню палкай, будзяш ведаць! Быстрыца Астр. Тады я ўзяла таўсты кол, лезу і крычу: «Уцякай, чорт, бо ўсяроўна смерць табе зраблю!» І калі збабаню калом па пасцелі, аш рэха ідзець, а чорт і ня ўцякаіць, толька блішчыць. Азаркі-Пудавінка Мядз. Ён палянякам збабэніў па спіне скаціне. Крэва Смарг. Збабэніў яго сільна. Вялікія Нястанавічы Лаг. ЗБАБІЦЬ зак. Звянуць. Збабіла картопля. Вострава Маст. ЗБАБЭНЧЫЦЬ зак. экспр. 1. Уздуць. Збабэнчыла яго: узяло на колкі жывата, абдуло. Альхоўцы Лях.∇ Кап яго збабэнчыла! Альхоўцы Лях. 2. Ускінуць на плечы. Як збабэнчу на плечы, то панясу. Пацаўшчына Дзятл. ЗБАВІЦЬ зак. Расказаць. Трэба збавіць басню. Баўлю басню. Лісна В.-Дзв. ЗБАВЛЕНІЕ н. Ратунак. От тых комаруов збавленія нэма. Курашэва Чыж.; параўн. руск. избавление 'тж'. ЗБАДАЦЬ зак. 1. Абследаваць хворага. Пашла да доктара, і збадалі там мяне. Кіралі Шчуч. Доктары збадалі яго, гручолы ест. Старыя Смільгіні Воран. Цяпер урачы збадалі яго, сказалі — сухоты. Новікі Гродз. 2. Дапытаць. Пракурор збадаў бабу. Груздава Паст. 3. Рашыць. Як збадаў, так і даў. Магуны Паст. 4. Зразумець. Чалавецтва не збадае гэтага. Вялікія Баяры Шчуч. 5. Праверыць. Можна збадаць работу: харашо ці плоха яна здзелана. Мярэцкія Глыб. 6. Даведацца. Трэба збадаць, што дзе зрабілася. Старыя Смільгіні Воран. 7. Даследаваць. Лячылі не так, як трэба, покуль не збадалі соку. Альхоўка Навагр. Дахтары збадалі тоя лякарства — там быў ят. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. zbadać 'даследаваць, вывучаць, абследаваць хворага'. ЗБАДЗЯЦЦА зак. Разляцецца, рассыпацца. Трэскі па сену збадзяліся п, кап сякерай апсек. Лісна В.-Дзв. ЗБАДЗЯЦЬ зак. Зняважыць, аблаяць. Мужык мой не збадзяў ніколі мяне. Груздава Паст. Ня буду грашыць, на дзяцей ні скажу ні слова — ніколі ні збадзялі. Лазічы Глыб. Збадзяюць цябе на трапку. Беразіно Докш. ЗБАЁДАВАЦЬ зак. Сапсаваць. Збаёдаюць касу старому. Жылі Іўеў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 729 ▶