ЗАЦУКРАВА'НЫ прым.Загусцелы (пра мёд). Зацукраваны мёт. Саланое Віл. ЗАЦЫМАНТАВА'ЦЬ зак. Зацэментавадь. Нада зацымантаваць ганак. Кураполле Паст. ЗАЦЫРАВА'ЦЬ зак. Залатаць цыруючы. Я зацырую тую калыску. Стральцы Шальч. ЗАЦЬГРКНУЦЬ зак. Закапаць, запырснуць. Зацыркні сіськай вочка [y дзіцяці], як пачырванеіць. Кураполле Паст. ЗАЦЭ'ПВАЦЬ незак. Прычэпліваць. Да верхіка ў кроснах зацэпваюць набільніцы, нічальніцы. Стральцы Гродз. ЗАЦЭ'ПЛЯНЫ дзеепрым. Прычэплены. Зацэпляна клямка, каб дзверы не атчыняліся. Магуны Паст. ЗАЦЭРАВА'ЦЬ зак. перан. Запячатаць соты ў вуллі. Зацэравалі пчолы рамку з мёдам, нада выразаць мёт. Кураполле Паст. ЗАЦЯТАВАЦЬ незак. Закладаць. У азяроды зацягавалі снапы. Жылі Іўеў. ЗАЦЯТА'ЦЬ незак. 1. Уцягваць. Зацягаеш шнурок? Нізок Уздз. Зацягую нітку ў голку. Дзяніскавічы Ганц. Зацягая нітку ў голку. Альхоўцы Лях. 2. Зацягваць. Распонкі — дзве зложаныя дошчачкі — распінаюць палатно, каб не зацягало ў бердо. Лука Нараўк. 3. безас. Закладваць нос. Зацягуя нос. Жылі Іўеў. ЗАЦЯТВАЦЬ, ЗАЦЯТІВАЦЬ, ЗАЦЯТУВАЦЬ незак. 1. Toe ж, што i з а ц я г а ць 1. Банкрутку [вяровачку] скруцім i зацягваем у вантробы. Гемзы Шальч. 2. безас. Пакрываць тонкай плёнкай (пра вока). Што табе i другое око зацягіваіць? Саланое Віл. 3. Усцягваць. Зацягуваў каранікі на дзерава. Старыя Смільгіні Воран. 4. Класці. Нада засеч у балкі шып i шленгі зацягіваць. Скрудалена Даўг. ЗАЦЯ'ГЛЫ прым. Зацяжны. Еслі зацяглая хвароба, то нада напраўленя з раёнай бальніцы. Едлавічы Брасл. ЗАЦЯ'ГНЕНЫ дзеепрым. 1. Уцягнуты. Нітка зацягнена. Асавец Віл. 2. Пацягнуты, сцягнуты. Зацягнены бераг [палатна]. Новікі Гродз. ЗАЦЯГНУ'ЦЬ зак. 1. Уцягнуць што-н. Іголкі ні зацягну. Міратычы Карэл. Трэба зацягнуць нітку ў голку. Альхоўцы Лях. 2. Цягнучы, даставіць куды-н. Трэба ў патпаветку вос зацягнуць. Мсцібава Ваўк. 3. Прадоўжыць час работы. Там ёй зацягнулі змену на пікарні. Міратычы Карэл. 4. Нацягнуць, каб закрыць што-н. Зацягнуць трэба фіранкі, ужо цёмна. Солы Смарг. 5. Паказаць пры ўзважванні пэўную вагу. Інцярэсна, сколькі яна [свіння] зацягня? Вязынка Маладз. 6. Зарасці. Зацягнуло зелье буракі, моркву. Мсцібава Ваўк. 7. безас. Пакрыць тонкім слоем. Зацягнула тонкім лятком. Жодзішкі Смарг. ЗАЦЯТУВАЦЬ гл. ЗАЦЯТВАЦЬ
Дадатковыя словы
зацыраваць, зацэпваць, зацэпляны, зацэраваць, зацяглы, зацятаць
2 👁