ЗАХГЛЕНЫ дзеепрым. Загнуты. Палазы захілены. Малькуны Ігн. ЗАХІЛГЦЦА зак. Павярнуць, завярнуць. Яны вось i захіліліся на Петручковы надворак. Галубы Маст. ЗАХІЛГЦЬ зак. 1, Падабраць пад сябе. Захілю валасы i сяду на іх. Крэва Смарг. 2. Загнуць. Захіліць прэнт кручком. Гемзы Шальч. Бацька мой рагуці [сані] захіліць. Малькуны Ігн. ЗАХІНУ'ЦА зак. Toe ж, што i з а т ул іцца. Асталася неяк, захінулася. Індра Красл. ЗАХІНУ'ЦЬ зак. Схавацца, забегчы. Кап за які куст захінуў, дык знойдуць, яны [фашисты] c сабакамы выцягнуць i застрэляць. Кураполле Паст. ЗАХЛО'ПНУЦЬ зак. мед. Закупорыцца. У мяче захлопнула жЫла [вена]. Крэва Смарг. ЗАХЛЫНУ'ЦЦА зак. Захліпнуцца. П'ючы, захлынуцца можна. Граўжышкі Ашм. ЗАХЛЮ'БАК м. Вадкая страва, якой заядалі кашу, бліны. Приварку зварыла на захлюбак. Кураполле Паст. ЗАХЛЮБНУ'ЦЬ зак. Заесці кашу, бліны вадкай стравай. Ці ёсь што захлюбнуць? Кураполле Паст. ЗАХЛЮ'НДРАЦЦА зак. Зрабіцца неахайным. Захлюндралася i ходзіць. Кураполле Паст.; параўн. ням. Plunder рвань', plunderig 'неахайны, нядбайны'. ЗАХМУРНЕ'ЦЦА зак, Захмарыцца. Перахвалілі пагоду, захмурнела быстра. Кіралі Шчуч. ЗАХО'Д, ЗАХО'Т м. 1. Захад. Зара— пры заходзя слонца. Магуны Паст. Слонка ідзе на захот. Ракаўскія Швянч. 2. Асобнае дзеянне з тых, што паўтараюцца. 3 дзесяці заходаў кашолку рыбы натрое. Еакпіты Іўеў. ЗАХО'ДАЦЦА зак. Стаміцца. Заходаішся лётаючы, дык спіш, што забіты. Оцкавічы Паст. ЗАХО'ДЗІЦЦА незак. Нястрымна плакаць, смяяцца. Як дзіця крычыць моцно ды зайдзецца, нежывое робіцца. Дзяніскавічы Ганц. Смяюцца з мяне, заходзяцца. Солы Смарг. ЗАХО'ДЗІЦЬ, ЗАЙХО'ДЗІЦЬ незак. Заходзіць куды-н. Два разы заходзіла. У хату ні заходзюць. Саланое Віл. Hi станя заходзіць. Альхоўка Навагр. Ганка ні зайходзіла. Навасёлкі Свісл. Не люблю, як мой стары зайходзіць. Міратычы Карал. Ена не зайходзіць, нечага дунецца. Альхоўцы Лях. ЗАХО'ДКА, ЗАХО'ТКА ж. Наведанне. V Яша клаткі — німа i перахоткі, німа маткі — німа i захоткі. Кураполле Паст. ЗАХО'ДЛІВЫ прым. 1. Схуднелы, аслаблены. Заходлівыя мы бапкі зрабіліся. Старыя Трокі Трак. Заходлівая скаціна — худая пад вясну. Мярэцкія Глыб. 2. Заразны. Заходліва балесь якаясь. Старыя Трокі Трак
Дадатковыя словы
захлопнуць, захлюндрацца, захмурнецца, заходацца, заходзіцца, заходка, захотка, захінуца, захінуць, пючы
4 👁