ЗАТОЧКА ж. памянш. Крынічка. Там заточка, у ей вада круціцца млынком, вір там, аш яма. Гемзы Шальч.
ЗАТРАСАЦЬ незак. Трасучы, засыпаць чым-н. Затрасае навозам, потым засыпая. Крэва Смарг.
ЗАТРАСЦІ зак. Тайна занесці што-н. Прыносяць тараканаў у хату, кап другому затрасці. Лісна В.-Дзв.
ЗАТРУДЖАНЫ дзеепрым. Загружаны (працай). Я цяпер чалавек затруджаны. Граўжышкі Ашм.
ЗАТРУДЗІЦЦА зак. Запрацавацца. Мела труду, затрудзілася. Гемзы Шальч.
ЗАТРУДНЕНЯ н. Цяжкасць. Вам затрудненя машыну выганяць. Гемзы Шальч.; параўн. руск. затруднение 'тж'.
ЗАТРУСІЦЬ, ЗАТРУСЕЦЬ зак. Запарушыць. Затрусіў вока. Граўжышкі Ашм. Затрусіла вока, парушына ўлезла. Дакудава Лід. Затрусіла вока — дастаюць языкам страмяку тую. Кіралі Шчуч. Затрусіла око. Каўняны Гродз. Ока затрусіў. Вострава Маст. Затрусеў око: смеціна пупала ў око. Лука Нараўк.; параўн. літ. дыял. trūšos, літар. trųšos 'гной'.
ЗАТРУТЫ дзеепрым. Атручаны. Уся рыба затрута хеміяй. Старыя Трокі Трак.
ЗАТРЫМАЦЦА зак. Запаволіцца. Затрымалася рэчка, шаць зверху. Старыя Трокі Трак.
ЗАТРЫМАЦЬ зак. Спыніць. Але ш ні затрымаяш дошч. Дакудава Лід.
ЗАТРЭСЦІ зак. 1. Задушыць. Кап сабака затрос курыцу, другая знала п. Жылі Іўеў. 2. Тое ж, што і затрусіць. Затрос ока. Быстрыца Астр., Старыя Смільгіні Воран. 3. безас. Затрэсці ад страху. Ажны мяне як затрасець ат страху. Ахрэмаўцы Брасл.
ЗАТРЭСЦІСЯ зак. Задрыжаць. У грудзях затрасецца, як увіджу яго. Ахрэмаўцы Брасл. Сэрца затрэслася. Рудня Астравітая Чэрв.
ЗАТУЖАЦЬ незак. Заціскаць. У хадаках рэмянчык затужаў нагу. Крэва Смарг.
ЗАТУЛАК м. Прамежак паміж будынкамі. Пакінулі малы затулак між будынкамі. Старыя Смільгіні Воран.
ЗАТУЛІЦЦА зак. Схавацца. Яна дужа перажывала, што ліцо абгарэўшы, затуліцца за печку і не ішла да дзяўчат. Рагулішкі Даўг.
ЗАТУЛКА ж. Засланка ў печы. А дэ моя затулка, трэбо піеч закрыті. Курашэва Чыж.
ЗАТУЛЯЦЬ зак. Шчыльна завязаць. Затуляй хусцінку! Стральцы Гродз.
ЗАТУПТАЦЬ зак. Задушыць. Ужэ затупталі кураня. Дзяніскавічы Ганц.
ЗАТУХЛІНА ж. Вадаём са стаячай вадой. Затухліна—дзе вада стаячая. Рыбчына Віл
103 👁