Малахоўцы Бар. Агрэхі заростаюць травою. Вецярэвічы Пух. ЗАРУБАК м. Гадавое кальцо на рагах у жывёлы. Зарубак на рагах. Бакшты Іўеў. ЗАРУБАНЫ дзеепрым. Высечаны (сякерай). Угол зарубаны сякерай. Грыкені Вільн. ЗАРУБАЦЬ зак. 1. Высечы. Угол зарубае. Грыкені Вільн. 2. Засячы, забіць. Я зарубаю яго: ён п'е, б'е. Старыя Трокі Трак. ЗАРУБАЧКА ж. памянш. Воблачка, хмарка. Сонейка зойдзя на зарубачку. Кудзялянцы Шальч. ЗАРУБІЦЬ зак. Падшыць. Зарубі рубец! Магуны Паст. Падол зарубі! Дакудава Лід. Нада зарубіць рубашку. Ай, ты бальшы рубец зарубіла! Валынцы В.-Дзв. Нада зарубіць панадольнік вузкім рубцом. Мярэцкія Глыб. ЗАРУБКА, ЗАРУПКА ж. 1. Тое ж, што і зарубак. Зарупка каля рох цялухі. Зарупка паказвае, колькі гадоў цялухі. Саланое Віл. Зарупкі на рагах. Рыбчына Віл. Зарупка на рагах паказвае гады каровы. Вялікія Нястанавічы Лаг. Колькі зарубак на рагах — столькі год карове. Мачаск Бярэз. 2. Рубец у адзежы. Бывала, блохі скакалі, лезе па ўсіх зарупках, у адзеня шыюцца, у пасцель. Кіралі Шчуч. 3. Маршчына. Зарупкі — маршчыны. Саланое Віл. ЗАРУБЛІВАЦЦА незак. Утварацца. Кажды гот зарубліваяцца зарубы на рагах у каровы. Дакудава Лід. ЗАРУБЛІВАЦЬ незак. Высякаць. Даўней сякерай зарублівалі ўглы. Грыкені Вільн. ЗАРУБНІ мн. Гадавыя кольцы на рагах у жывёлы. Зарубні на рагах у каровы. Галубы Маст. ЗАРУБЫ мн. Тое ж, што і зарубні. Кажды гот зарубліваяцца зарубы на рагах. Дакудава Лід. ЗАРУДЗЕЦЬ зак. Стаць рудым. Зарудзеяць што с палатна — у шчолах с попілу ўкініш, памыіш і пабялеіць. Індра Красл. ЗАРУМЯНЕЦЬ зак. Упрэць, уварыцца. Кісель зарумянеў, зачырванеў — зварыўся. Гемзы Шальч. ЗАРУПІЦЦА зак. Захацецца. Зарупілася ёй атправіць нас на сено. Стральцы Гродз.; параўн. літ. parūpti 'тж'. ЗАРУПКА гл. ЗАРУБКА ЗАРУШЫЦЬ зак. Зачапіць. Парсюкі, шэрсь надуўшы, папужаліся, а ваўкі не зарушылі свіней. Валынцы В.-Дзв. ЗАРЫВАЦЬ незак. Пераставаць даіцца, запускацца. Карова зарываіць. Кураполле Паст. ЗАРЭ гл. ЗАРА ЗАРЭДЗІЦЬ, ЗАРОДЗІЦЬ незак. Азяродзіць. Ён як зарэдзіў, дык цэлую нядзелю п'ець. Кураполле Паст. Нада снапы зарэдзіць. Груздава Паст. Зарэдзіць снапы. Беразіно Докш. Снапы с поля вазілі і зародзілі. Палік Барыс.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁