Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
хлеп. Гэты. дарошшы. Паляцкішкі Воран. Дарошшы купіла сведар. Вострава Мает. Г эта ўсё самы дарошшы сорт рыбы. Альхоўка Навагр. Дарошша за грошы. Дзяніскавічы Ганц. ДАРЫНЯ'ЦЬ гл. ДАРНЯ'ЦЬ ДАРЫ'ЦЬ, ДАРЬГТІ незак. Toe ж, што i д а р а в а ць 3. Маладым дарылі палатном на кашулі, родныя дарылі цэлы свой. Дакудава Лід. Дораць хто чым. Паляцкішкі Воран. Молодую всіе вэсіельнікі дарылі. Курашэва Чыж. ДАРЭ'КТАР, ДЗІРЭ'КТАР, ДЗЯРЭ'КТАР, ДЫРЭ'КТОР м. Дырэктар. Ён жа цяпер дарэктарам. Ляхавічы Навагр. Ен дзірэктарам работаіць. Груздава Паст. Ён быў дзірэктарам. Ахрэмаўцы Брасл. ён за дзярэктара ў школе. Лісна В.-Дзв. Буле прыслале ii дырэктором. Дзмітравічы Кам. ДАРЭ'МНА, ДАРЭ'МНЕ, ДАРЭ'МНО, ДАРЭ'МНЯ прысл. Toe ж, што i д a p м а 2. Схадзіў у магазін дарэмна, нічога не купіў. Кіралі Шчуч. Дарэмне схадзіла. Прыцягнула дзіця дарэмне гэдакай жарой. Альхоўцы Лях. Дарэмно ты ходіш. Курашэва Чыж. Дарэмня з'ездзіў. Старыя Смільгіні Воран. ДАРЭ'ЧНЫ прым. Добры. Дарэчных сабралі арэхаў. Альхоўка Навагр. ДАРЭ'ЧЫ прысл. У патрэбны час, якраз. Зварыла дарэчы бульбу. Альхоўка Навагр. ДАСА'ДА ж. Прыкрасць, непрыемнасць. 3 дасады pacniлась матка. Жыдзевічы Іўеў. / людзі што не ведаюць, якая дасада, якая пячаль. Вецярэвічы Пух. ДАСАЧЫ'ЦЬ зак. Высачыць. Дасачыла курыцу. Быстрыца Астр. Дасачыць трэба, паўзірацца, дзе кура нясецца. Каўняны Гродз. ДАСЕ'УКІ толькі мн. Заканчэнне сяўбы. Як yce nacee — гето дасеўкі. Дзяніскавічы Ганц. ДАСКА' гл. ДО'СКА ДАСКРЬІПЕ'ЦЬ зак. перан. Дажыць, дабыць. Стары даскрыпеў да дзевяноста гадоў. Кіралі Шчуч. Як-нібуць даскрыпаю да вечара. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. skrebeti 'цяжка ісці'. ДАСМА'КУ прысл. Ca смакам. Ежа добрая, наемся дасмаку. Кураполле Паст. Дасмаку з'ела два кусочкі рыбы. Дасмаку паглытала. Груздава Паст. ДАСМО'ТРУВАЦЬ незак. Даглядаць. Як вас, цёцю, хто дасмотруя? Кудзялянцы Шальч. ДАСПА'ЦЬ зак. Праспаць пэўны час, каб выспацца. Я той ночкі не даспала. Кухты Віл. ДАСПЕ'ЦЬ зак. Стаць спелым. Даспела жыта — пара жаць. Старыя Смільгіні Воран. ДАСПЯВА'ЦЬ незак. Станавіцца спелым. Ужо жыта daспявая. Ліпнікі Вільн. ДАСТАВА'ЦЬ незак. 1. Выбіраць, вычэрпваць кроў (з за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дарняць, дарыняць, дарыць, дасеукі, даскрьіпець, дасмотруваць, даспаць, даспець, даспяваць, даставаць, доска, зездзіў, зела
9 👁
 ◀  / 729  ▶