ЗАПЫНЯ'ЦЬ незак. Спыняць. Во тут запыняй каго! Дакудава Лід. Не запыняла я яе на гуліцы. Дзяніскавічы Ганц. ЗАПЫТА'ЦЦА зак. Спытацца. Запытаўся ты ў яго, чаго яму трэба? Кіралі Шчуч. ЗАПЫТА'ЦЬ зак. Спытаць. Запытай яго! Дакудава Лід. ЗАПЭ'ЛНЯ ж. Поўня. Находзіцца маладзік, тады запэлня ідзе. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. pełnia паўната'. ЗАПЭ'ЦКАЦЦА зак. Забрудзіцца. Гдзе ты так запэцкаўся? Гемзы Шальч. ЗАПЭ'ЧОК ел. ЗАПЕ'ЧАК ЗАПЯКА'ЦЦА незак. Пакрывацца скарынкай. Хлеп вверху запёкся. Альхоўка Навагр. Запякаяцца хлеп. Рудня Астравітая Чэрв. У пены хлеп запякаяцца. Ракаўскія Швянч. Запёкся хлеб добра. Вялікія Аўцюкі Калінк. ЗАПЯ'ТЫ дзеепрым. Завешаны. Там запята, дзе запечак. Кураполле Паст. Запяты вокны фіранкамі. Саланое Віл. ЗАПЯ'ЦЬ зак. 1. Завязаць. Запяцъ фартух. Крэва Смарг. 2. Тое ж, што i з а в ё с i ц ь. Нада запяцъ акно пасцілкаю — даўней, а цяпер — завесіць занавескамі. Едлавічы Брасл. Спадніцу раздзерлі i запялі акно. Кураполле Паст. ЗАПЯЧА'ТАНЫ дзеепрым. Тое ж, што i з а а ф т а в а н ы. Мёт запячатаны воскам. Саланое Віл. Запячатаны мёд. Рудня Астравітая Чэрв., Шкаўна Лудз. ЗАПЯЧЫ'СЯ зак. Пакрыцца скарынкай. Паткінь дроў, каб запёкся хлеп. Жылі Іўеў. ЗАФА, ЗАФЭ, ЗАФАЗ, ЗАФАС прысл. 1. Неадкладна, у гэты ж момант. Зара я распарцылюю. Крэва Смарг. Зара матка прыедзя. Кемялішкі Астр. Зара я вам раскажу, як біліся ў нас парцізаны з паліцыянтамі. Абрамаўшчына Смарг. Буцця тут, а я зара прыду. Зара будуцъ авечкі енацъ. Ністанішкі Смарг. Зара крупнічку паядаю. Граўжышкі Ашм. Зара пайду аходжвацця: трэба дацъ курам, гусям, свіням, цяляці пойла варыцъ. Зара наша карова будзя ісці. Кіралі Шчуч. Зара дом. Зара будзя снех падацъ. Вялікія Баяры Шчуч. Зара прыдзя. Паляцкішкі Воран. Зара i квятке расцвітуць. Пацаўшчына Дзятл. Зара закурым. Цярэшкі Ваўк. Зара гот будзя, як старога сестра ўмярла. Лоск Валож. Зара паездзяця. Дакудава Лід. Зара святкі кончацца. Лісна В.-Дзв. Я цябе зара палкай як ажаню, дык ты пойдзішI Ахрэмаўцы Брасл. Па жыта паедзяця зара. Любішчыцы Івац. Зара свіня загонім. Альхоўка Навагр. Зара прыжане каровы. Старое Сяло Зэльв. Зара іду! Грыкені Вільн. Зара будзе бульба, я крою, рас, два — сярётка рудая. Малькуны 1гн. Зара кароўка прыдзя. Гемзы Шальч. Зара дам млечка. Стральцы Шальч. Зара вуна прыдэ. Радастаў Драг. А дошч ілье, а мо зарэ аціхне. Дзяніскавічы Ганц. Зарэ я высыплю картоплі i дам тобі кошыка. Сіманавічы Драг. Зарэ в Выдыбор прыідымо. Відзібар Стол. Я зарэ мыцім. Сма
Дадатковыя словы
запыняць, запытацца, запытаць, запэцкацца, запэчок, запякацца, запяць, запячыся
6 👁