Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЗАПАТРУ'ШЫЦЬ зак. Выпатрашыць' Запатрушу я [парсюка]. Старый Смільгіні Воран. ЗАПАТРЭ'БАВАЦЬ зак. Запатрабаваць. Запатрэбуя есці i не есць. Гемзы Шальч. ЗАПАТЬГЛАК м. Патыліца. Даў табе na запатылку. Caланое Віл. ЗАПАТЫ'ЛЬНІК м. Клінок, якім замацоўваюць касу на касільне. Запатыльнік у касе. Воўкуш Ліпск., Сакаляны Caкол.; гл. ДАБМ, карта № 263. ЗА'ПАХ м. Пах. Запах пачуя. Жылі Іўеў. Булёнчык з запахам добрым. Солы Смарг. Зацвіцець грыка, то пах, запах мёду. Швэды Вільн. Гэтих запахаў не перанося. Гемзы Шальч. ЗАПА'ХАВАЦЬ незак. Заворваць. Лупін запахуім. Стральцы Шальч. ЗАПАХА'ЦЬ зак. Заараць. Прасіў яго, кап запахалі за садам. Вязынка Маладз. Запахацъ поле. Беразіно Докш. ЗАПА'ШКА ж. Зямля, якую здавалі або бралі ў арэнду. Ён узяў на запашку; Сайкоўскі купіў зямлю. Мы жалі на запашках, зямлі сваей ня мелі. Як дзялілі зямлю, мы па запашках хадзілі. Рагулішкі Даўг. ЗАПА'ШНІК м. Арандатар. Запашнік на часці [надзелу] сядзіць. Саланое Віл. ЗАПЕКА'ЦЦА незак. Запякацца. Хлеп запёкаецца добра. Масілавічы Сл. Закінь трохі загнет, каб хлеб запекдуся. Maчаск Бярэз. Хлеб нэ запёкаецца. Смаляніца Пруж. Запекаецца хлеп. Лука Нараўк. ЗАПЕ'НІЦЦА зак. Пакрыцца пенай, замыліцца. Конь запеніўся. Быстрыца Астр. Спацеў конь, аш запеніўся; увесь конь у пеня. Мярэцкія Глыб. Запеніўся конь. Глівін Барыс. ЗА'ПЕРКА ж. Засаўка. Заперка — дзверы запіраць. Старыя Смільгіні Воран. Сені на заперку — i давай яга біць. Саланое Віл. ЗАПЕФЦІ, ЗАПЁРЦІ, ЗАПЁРЦЬ зак. 1. Замкнуць. Магазінчыца заперла магазін з хлебам. Крэва Смарг. Сенцы заперла. Рыбчына Віл. Запры дзверы! Трэба заперці дзверы. Мярэцкія Глыб. Надаело мне за вечур, я заперла, каб не прышлі. Малыя Аўцюкі Калінк. Hi забыць запёрці на засоўку. Асавец Віл. Ен стараўся яе запёрці ў хаці. Рагулішкі Даўг. Нада 'запёрць замком хату, а без ключа — зачыніць. Ёдлавічы Брасл. 2. Загнаць i зачыніць. Курэй нада заперці. Рагулішкі Даўг. Кароўка прышла, запёрла ў хлеў. Груздава Паст. 3. Змясціць. Свінчаці не было дзе заперці. Вецярэвічы Пух. ЗАПЕФЦІСЯ зак. экспр. Залезці. Куды ты заперлася? Мсцібава Ваўк. ЗАПЕ'ЦЬ зак. Заспяваць. Як пятух першы рас запяець — будуць малаціць. Саланое Віл. ЗАТІЕФАК, ЗА'ПІЧОК, ЗАПЭ'ЧОК м. Месца паміж печ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

запатрушыць, запатрэбаваць, запахаваць, запахаць, запекацца, запекдўся, запеніцца, запець, запэчок, запічок
5 👁
 ◀  / 729  ▶