ЗАНІХАЦЦА зак. Загінуць. Так усё і заніхалася. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. zaniechać 'спыніць што-н.', літ. išnykti 'тж'.
ЗАНІХАЯНЫ дзеепрым. Занядбаны, закінуты. У его добыток такі заніхаяны, скора [скура] і кості. Курашэва Чыж.
ЗАНІЦЕЦЬ зак. Стаць тонкім, кволым (пра расліны). Картофля пад дзеравам заніцела. Альба Нясв. Можа заніцець. Брусы Мядз. Усё тут заніцела. Беразіно Докш.
ЗАНОДАЦЬ зак. Змучыць. Работай мяне занодалі. Кураполле Паст. Занодалі яго, работы не давалі. Валынцы В.-Дзв.
ЗАНОЗА ж. 1. Прут для замацавання ярма. Заноза — засупоніць валу вярмо на карак. Вялікія Баяры Шчуч. Занозы ў ярме: два браўна пасярэдзіне скрэпленыя, закідае прута; гэты прут называецца заноза. Дзве занозы ў парнай і адна ў адзіночнай упражцы. Дзяніскавічы Ганц. У вярме прабіваліся дзіркі, а ў дзіркі ўстаўляліся занозы. Альхоўцы Лях. Заноза — чым замацоўваецца дужачка ў ярме. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Кіёк для замацавання века на кубле. Занозай засоўваюць у вушкі кубла і замыкаюць. Вецярэвічы Пух. Заноза — палачка, якой засоўвалі кубельчык с салам у вушкі паверх века. Рудня Астравітая Чэрв. 3. Палачка для пляцення лапцей. Занозы — плёскія дзве; у вушкі пасаджаюць і плятуць лапці. Вецярэвічы Пух. 4. Стрэмка. Занозу была загнаўшы. Валынцы В.-Дзв. Ішла і закалола занозу. Баложы Даўг.
ЗАНОРЫСТЫ прым. Пакручасты. Як дзерава коляцца коса, завуць занорыстая дзерава, яго ні раскалоць. Лапічы Асіп.
ЗАНОСІНЫ мн. Ухабы. Выбоіны, натта вялікія заносіны. Солы Смарг.
ЗАНУДЗІЦЬ зак. безас. 1. Занудзіць. Занудзіла пад грудзьмі. Кураполле Паст. 2. Пачаць рваць. Як занудзя, дык кішкі ўсе выматае. Ухвала Круп.
ЗАНУРЫЦЬ зак. 1. Нырнуць. Занурыць у ваду. Груздава Паст. 2. Занепакоіць. З поўначы яшчэ занурыць. Груздава Паст.
ЗАНЫДЗІЦЬ зак. 1. Затужыць. Узяла яе нэндза, заныдзіла. Дзяніскавічы Ганц. 2. Тое ж, што і з а н у д з і ц ь 1. Так заныдзіць перад абедам, а чаго? Мачаск Бярэз.
ЗАНЯГОДЗІЦЬ зак. безас. Занепагодзіць. Занягодзіла на дварэ. Тухавічы Лях.
ЗАНЯМЕЦЬ зак. 1. Анямець. Ат страху занямеў. Быстрыца Астр. 2. Страціць адчувальнасць. Занямелі мае пальцы. Валынцы В.-Дзв.
ЗАНЯСЦІ зак. Занесці. Нада цялёнку занясці піць. Асавец Віл.
ЗАНЯТЫ прым. 1. Несвабодны. Цяпер я занят. Ністаніш-
103 👁