Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
пашла i замарудзіла. Магуны Паст. Яна замарудзіць, ня прыдзіць скора. Была n даўно прышоўшы, замарудзіў мяне яго бацька. Ёдлавічы Брасл. Здаіся, на мінутку ішла, i замарудзіла. Малькуны Ігн. Я так замарудзіла, што i ружоўкі [сорт бульбы] не скапаўшы. Гемзы Шальч. ЗАМАРЬГЦЦА зак. Стаміцца. Сідзя, замарылася. Ахрэмаўцы Брасл. Замарыўся, цігаў ваду цэлый дзень. Лісна В.-Дзв. Вот я замарылася! Рагулішкі Даўг. ЗАМАРЬГЦЬ зак. Замардаваць, замучыць (да смерці). Курыца замарыла кураня, можа, яйко аткацілася. Кдралі Шчуч. Як ты заморыш яго [мужа], буду жыць c табой. Саланое Віл. ЗАМАУЛЯ'ЦЬ незак. Аказваць уздзеянне замовай, заклінаць. Ёсць людзі, што замаўляюць. Граўжышкі Ашм. Чалавек натта бойка замаўляў ат пярэпалахаў. Кдралі Шчуч. Ён замаўляў ад парушэння. Лісна В.-Дзв. Замаўлялі ат падвею. Рыбчына Віл. Дзет замаўлёў рамацізну. Замаўляць ружу. Дакудава Лід. Замаўляюць ад гадзінаў. Лайпушкі Ігн. ЗАМАУНІ'К м. Знахар. Павязлі да замаўніка. Старый Смільгіні Воран. Замаўнік умея рожу замаўляць, кроў замаўляя, парушэння. Гемзы Шальч. ЗАМАХРЬГЦЦА зак. Змарнець, зачахнуць. Замахрыліся буракі, нічога з іх ня будзіць. Рагулішкі Даўг. ЗА'МАЧКА ж. памянш. да з а мк а. Ела хлеп i замкнула замачку, у хлебя была. Саланое Віл. ЗАМБАЛГЦЬ, ЗАМБСУЛЩЬ незак. Гаварыць не тое, што трэба. Пачаў замбаліць. Я замбалю, i ён замболіць, пакулъ не дастаня па нося. Натта ты замболіш несправядліве. Старый Смільгіні Воран.; параўн. польск. z§bacz прам. перан. 'зубасты чалавек'. ЗАМЕ7ЖАК м. Мяжа. Паміз збожа i картоплі е замежак. Альхоўцы Лях. ЗАМЕ'РЗНУЦЬ, ЗАМЁРЗНУЦЬ зак. 1. Здранцвець. Скура замерзла. Грыкені Вільн. 2. Пакрыцца лёдам. Рэчка замёрзла. Быстрыца Астр. ЗАМЕ'С м. Дзеянне паводле значэння дзеяслова з а м ес i ц ь. Прынясеш мукі на замес хлеба. Мярэцкія Глыб. Тым нада мукі на замес. Грыкені Вільн. ЗАМЕСГЦЬ зак. Замясіць. Я рашчыніла хлеп, замесіла. Грыкені Вільн. ЗАМЕ'СТ, ЗАМЕ'С прыназ. з род. Узамен каго-н., чаго-н. Замест гузіка мужчынам біркі ўшывалі. Кураполле Паст. Кацёл благі, выб'юць бок i варылі на ім замес трыношка. Ахрэмаўцы Брасл. ЗАМЕХСЦ1 зак. Падмесці. Трэба троху замесці хату. Лісна В.-Дзв. ЗАМЕ'Т, ЗАМЁТ м. Агароджа з бярвенняў. Замет между
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбюць, замауляць, замаунік, замачка, замерзнуць
4 👁
 ◀  / 729  ▶