ЗАВО'З, ЗАВО'С м. Збожжа, прывезенае на млын. *-Чаго ты доўга быў? — Але натта завос велькі ў мліне». Кіралі Шчуч. ЗАВОЗГТІ зак. 1. Засыпаць. Піском завозілі ямку на лонці. Курашэва Чыж. 2. перан. Запэцкаць, забрудзіць. Так завозів сорочку, што чуць вымыла. Курашэва Чыж. ЗАВО'ІНА ж. Toe ж, што i з а в а д з ь. У завоіну заехаў i там налавіў рыбы. Рудня Астравітая Чэрв. У завоіны рыба заходзіць, Там i мочуць лён — гэта кусочак вады, ні бягучая. Данілавічы Дзярж.; параўн. руск. дыял. заводина тж'. ЗАВО'Й м. Кавалак палатна ці анучы, якімі абмотвалі лыткі ў час жніва, каб не пакалоць ногі. Даўней бабы на лыткі завой наверчавалі, рабілі с палатна, ca старой кашулі. Кураполле Паст. ЗАВО'ЙКА ж. Toe ж, што i з а в 6 й. Як ідуць жаць, завойкі навярчаваюць, нада ш завойкі навярцець. Кураполле Паст. ЗАВО'ЛАЦЬ гл. ЗАВАЛА'ЦЬ ЗАВО'МПІЦЬ зак. Залямантаваць. Я завомпіў, спалохаўся, што, думаю, баба захварэла, што буду рабіць, сам не магу хіляцца. Гемзы Шальч.; параўн. руск. завопить тж'. ЗАВО'НЬ гл. ЗА'ВАНЬ ЗАВО'НЯ гл. ЗА'ВАНЬ ЗАВО'РАТЫ дзеепрым. Заараны. Барануюць заворатую зямлю. Малахоўцы Бар. ЗАВО'С гл. ЗАВО'З ЗАВО'Т гл. ЗАВО'Д ЗАВО'ЧНЯ, ЗАО'ЧНЕ прысл. 1. Завочна. Заочне сказала. Старыя Трокі Трак. 2. Пра вучобу без наведвання лекдый. Вучыўся завочня. Бакшты Іўеў. Заочне ўчыцца. Старыя Трокі Трак. ЗАВУ'ОД, ЗАВУ'ОТ м. Гадоўля; развядзенне. Купів корову на завуот. Курашэва Чыж. ЗАВУ'ОР м. Клапан. Завуор в моцыклеті зопсовавсе. Курашэва Чыж.; параўн. польск. zawor тж'. ЗАВУ'ШНЩА ж. Завушніца. Нашлі гэную з аднэй завушніцай. Кіралі Шчуч. Завушніцы насілі. Альхоўка Навагр. Завушніцы аж гараць на сонцы. Беразіно Докш. Завушнщы новыя купіла, а цяпер сярошкі называіць. Едлавічы Брасл. Пазацягала завушнщы ў вушы. Кнышэвічы Бабіц. ЗА'ВША, ЗА'ВШЭ гл. ЗА'УШЭ ЗАВЫСО'КІ прым. Высакаваты. Хлопец завысокі для сваіх гот. Вялікія Баяры Шчуч. ЗАВЫ'ЦЬ зак. Пачаць выць. Ездзіла на начлех, завыў воўк, i маліц завыў. Мярэцкія Глыб. Воўк на тоўстым ланцугу прывязан, як завыя. Кіралі Шчуч
Дадатковыя словы
завалаць, завань, заводйна, завойка, заволаць, завомпіць, завонь, завоня, завораты, завот, завоіна, завуод, завушнща, завша, завшэ, завыць, заушэ
1 👁