Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ЗАБО'РЦЫ мн. Манжэты. Шылі сарочкі з заборцамі, іхг вышывалі. Стральцы Гродз. ЗАБО'РЫ мн. 1. Маршчыны. Заборы na твары пашлі. Асавец Віл. Ня еш пенку, заборы будуць, скора састарэіш. Кураполле Паст. 2. Зборкі. Казачына— такі кажух з заборамі. Малыя Аўцюкі Калінк. ЗАБРАЖДЖЭ'ЦЬ зак. Забразгатаць. Жэлезінка упала C забражджэла. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. brazdšti 'стукаць, грукаць'. ЗАБРАКАВА'ЦЬ, ЗАБРАКОВА'ТЭ зак. 1. Не хапіць. Забракавала солі мне. Галубы Маст. Забракуе вады. Мсцібава Ваўк. Забракуе досок нам. Дзмітравічы Кам. 2. Зганьбіць,, забракаваць. Мой стары забракаваў туфлі. Ёдлавічы Брасл. ЗАБРА'НЫ дзеепрым. 1. Прызваны. Забраны ў арміюў Крэва Смарг. Два браты былі забраныя на вайну. Тухавічы Лях. 2. Узяты сабе. Забраныя ходнікі ў мяне. Старыя Трокі Трак. ЗАБРАТА'ЦЬ, ЗАБРЫТА'ЦЬ зак. 1. Закілзаць. Ідзі каня забратай i прывядзі! Мярэцкія Глыб. Каня забратаць. Старыя Трокі Трак. Забратай каня! Мельнікі Лудз. Забрытай каня! Ухвала Круп., Мачаск Бярэз., Беразіно Докш., Лука Нараўк.. 2. перан. Прымусіць пайсці. Я сястру забратаю i пайдзём на станцыю. Пасіене Лудз. 3. Заблытаць, золытадь. Забрытала ніткі, ні магу разабраць. Кіралі Шчуч. ЗАБРА'ЦЦА зак. 1. Сабрацца. Ен такую прывычку маіць, што заберыцца i пашоў на сяло. Валынцы В.-Дзв. 2. Сысціся ў адно месца. Забраліся ў кучу. Грыкені Вільн.; параўн. польск. zebrać сабраць'. ЗАБРА'ЦЬ зак. 1. Узядь да сябе. Яго заберуць. Саланое Віл. Можа, мама мяне заберыць. Кураполле Паст. Матка заберыць да сябе дзяцё i не аддаець ім. Груздава Паст. Дахаты мяне заберуць. Жодзішкі Смарг. Заберуць яго ў тую школу. Можа, сыны мяне забяруць. Кемялішкі Астр. Міне заберуць скора. Валынцы В.-Дзв. Hada забраць. Ніхай ён заберыць маму. Мярэцкія Глыб. 2. Адабраць. Карову немцы забрал!. Ахрэмаўцы Брасл. Яны заберыць малако. Ёдлавічы Брасл. Тапор быў добры, дык ён заброў. Вецярэвічы Пух. 3. Захапіць. Гітлер забраў i Латвію, i Літву, Францыю быў забраўшы. Ахрэмаўцы Брасл. 4. Прымусіць сілай ісці, ехадь куды-н. У вайну сталi немцы хапаць у Германію, i мяне забралL Стральцы Гродз. 5. Прызваць. Заберуць восенню сына ў армію. Мішневічы Шум. ЗАБРСУДЖВАЦЬ незак. Рабіць мяжу слядамі. Заброджвай граніцу, а то перакашу су седа. Стральцы Гродз. ЗАБРО'СНЯВАЦЬ незак. Пакрывацца плесняй. БроснІ скідая за сценку — белая шкурка заброснявае на гурках, на капусця. Міратычы Карэл.; гл. б р 6 с н я
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заборцы, забражджэць, забраковатэ, забрацца, забросняваць, забрытаць, зблытадь
8 👁
 ◀  / 729  ▶