Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
ка Навагр. Я дакляраваў даць яблык, ды ні даў. Дакляраваў зрабіць, трэба ісці. Міратычы Карэл. Дакляравала табе курачку даць. Масілавічы Сл. Дакляраваў, ды ні даў. Альхоўцы Лях. Дакліраваў — гэта абішчаў. Індра Красл. Дакліраваў даць i не даець. Мярэцкія Глыб.; параўн. польск. deklarować тж'лац. declarare 'заяўляць, абяўляць'. ДАКЛЯРО'УВАЦЬ незак. Toe ж, што і д а к л я р а в а ц ь. Дакляроўваў усё, а потым не даў. Жодзішкі Смарг. ДАКО'ПІЦЬ зак. Дакапаць. Дакопілі бульбу. Лука Haраўк. ДАКО'ГІКІ толькі мн. Заканчэнне копкі бульбы. Сягоня дакопкі. Лісна В.-Дзв. Дакопкі — калі бульбу дакапалі. Індра Красл. Дакопкі спраўлялі: картофлю навараць, воткі бутэльку паставяць: пілі i картофляй закусвалі. Дакудава Лід. Дакопкі капалі. Рудня Астравітая Чэрв. На дакопкі выпілі na чарцы — i дурэлі. Мачаск Бярэз. Дакопкі бульбы. Альхоўка Навагр. Дакопкі павінны зрабіць у гэтым месяцы. Баброўнікі Гарад. ДАКО'СКІ толькі мн. абрад. Заканчэнне касьбы. Некалі дакоскі былі: кончылі касіць — бутэльку паставяць. Дакудава Лід. Дакоскі — калі кончылі касіць. Вялікія Нястанавічы Лаг. Дакоскі — гэто калі скосяць сено. Баброўнікі Гарад. ДАКТАРЬГЦА, ДАХТАРЬГЦА ж. Жанчына-ўрач. Палядзі, пайшла наша дахтарыца. Стральцы Гродз. ДАКТОФКА, ДАХТОФКА, ДАХТУФКА ж. Toe ж, што i д а к т а р ы ц а. Дакторка наша саўсем дзяўчынка. Міратычы. Карэл. Цябе людзі ўважаюць, у нас дахторка свежая. Кураполле Паст. Дахторка была летась. Груздава Паст. Яго жана дахторкай была. Кемялішкі Астр. Дахторка новая прыехала. Старое Сяло Зэльв. Дахторка харошая. Вялікі Краснік Пруж. Дахтурка з Любані. Пасека Ст.-Дар. ДАКУ'КА ж. 1. Клопат. 3 рабёнкам дакука: паднімі яго, пасадзі, пакармі, глядзі. Гемзы Шальч. 2. Нуда, маркота. Калі i дакука: блага жыць, дакучае. Солы Смарг. ДАКУЛЯ'ЦЬ зак. Дакульгаць. Чуць дакуляла дамоў. Валынцы В.-Дзв. ДАКУ'МЯНТ, ДАКУ'МАНТ, ДАКУМЭ'НТ м. Дакумент. Яе ўчылі за агранома, дакумянт дадуць. Асавец Віл. Выгяла дакумянты ды даравала яму. Альхоўцы Лях. Чаляднікі бралі дакуманты, каб не рабіць у свята. Рагулішкі Даўг. На рукі дакумэнтаў не даіцё? Нейкі дакумэнты хавалі. Груздава Паст. ДАКУЧАўЬ незак. Надакучаць. Я ім дакучаю, але што ты зробіш, калі я бальная. Валынцы В.-Дзв. Я ім дакучаю: што нада, І ляту да іх. Кураполле Паст. Ці вам дзень даку~ чая? Hi дакучае вам у нас? Мсцібава Ваўк. Цялуха будзя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дакляроуваць, дакогікі, дакопіць, дакуляць, дакуча^ь, тж'<лац, тжлац
8 👁
 ◀  / 729  ▶