Старонка 162
/ 729
рок 2. Жыбуры — дробныя кавалачкі дрэва. Быстрыца Астр. Набраў жыбуроў, шчабні якой. Ракаўскія Швянч. ЖЫВАВЫ, ЖЫВАЛЫ прым. 1. Жывучы. Кот жывавы — яго б'юць, а ён усё жыве. Дзяніскавічы Ганц. 2. Тое ж, што і ж в а в ы. Баба жывава: усё бягом і бягом. Дзяніскавічы Ганц. Яна яшчэ жывала баба: рухава, быстра ходзіць. Альхоўцы Лях. ЖЫВАКОСТ, ЖАВАКОСТ м. бат. Жывакост, рагулькі. Жывакост дзікі і гародні; як палом, косці зрастаюцца лучшы, як жывакост прыкладаюць. Граўжышкі Ашм. Накапала корню жывакосту, а патом з салам змяшала і прыкладвала к пяты і закручвала так жа, как канпрэс [костка балела]; высахніць, как шчэпка, і, дзе палом, прыкладваецца і зрасцецца. П'юць на водке, еслі каму біркулёз; доўга нада піць. Скрыпчына Лудз. Жывакост растёт, как дзівасіл. У жывакоста, як у дзівасіла, лісты. Шалкуні, Прэдэ Даўг. Жавакост піць, як бронхі баляць. Жавакосту каранёў нацерці — і добра зажываіць. Шамялі Брасл.; параўн. польск. żywokost 'тж'. ЖЫВАСІЛ м. Тое ж, што і д з і в а с і л. Жывасіл расце ў гародзе. Мсцібава Ваўк. Корань жывасілу ад жывата п'юць. Рудня Астравітая Чэрв. ЖЫВАТНІЦА ж. 1. мед. Панос. Жыватніца ў яга, рэжыць у жываце, бурчыць. Груздава Паст. 2. м. і ж. перан. экспр. З вялікім жыватом. ∇ Кап свету ні відзяў, жыватніца гэнты! Груздава Паст. ЖЫВАТОК м. памянш. да ж ы в о т 1. Жываток у малога балеў, плакаў усю ноч. Альхоўцы Лях. ЖЫВАЦЕЦЬ незак. мед. Хварэць на панос. Як цялёнак жывацеіць, то гэта панос у яго, нада ячменя заварыць і папаіць. Кураполле Паст. ЖЫВЕЙ прысл. Хутчэй, шпарчэй. Ідзі жывей! Лісна В.-Дзв. ЖЫВЕНЁ н. Жыўленне. Ваўчыха пашла на жывенё. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. żywienie 'тж'. ЖЫВЕЦ м. вет. Макрэц. Жывец міш капытоў у каровы. Быстрыца Астр. ЖЫВЕЦ м. Дрэнна вырабленая шкура. Як кожа невыраблена — жывец. Альхоўцы Лях. Скура недаквашана, жыўца ў яе поўна. Жывец у скуры. Ахрэмаўцы Брасл. ЖЫВЕЦ м. Нявылежалы лён. Чысты жывец; як трэш, і астаецца нявыцерта. Вялікія Баяры Шчуч. ЖЫВЕЦ м. ткац. Шнур у нічальніцы ткацкага станка, да якога прывязваюцца ніці. Нітка ці некалькі нітак, якія прывязваюцца да нітоў. Нада прывязаць да нічальніцаў жывец, і жыўца заўязваюць на прутку. Дзяніскавічы Ганц. Па жыўцу пацягнеш нічальніцы то туды, то сюды. Баброўнікі Гарад.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 729