Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1980). Том 2. Д-Л. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 729  ▶ 
Рудня Астравітая Чэрв. Трэба жарствы курам прынесці. Beцярэвічы Пух. Жарства — гэто дробнае камене. Баброўнікі Гарад. Жэрства пад нагамі, разлітаецца ў стораны. Мішневічы Шум. ЖАРСТВАВЬГ прым. Жарсцвяны. Жарствавыя гоны, дзе жарства. Кіралі Шчуч. ЖАРСТВГНЕЦ м. Глеба з перавагай жарствы. Адзін там жарствінец; што можа на тым месцы вырасці? Альхоўцы Лях. ЖАРСЦВЯ'К, ЖЭСЦВЯ/К м. Toe ж, што i ж а p с т в iн e ц. Пасадзілі бульбу на жарсцвяку, нейкая будзя. На жарецвяку ні расцець нічога. Саланое Віл. От, якая там зямля — жэсцвяк адзін. Глівін Барыс. ЖАРСЦВЯ'НЫ, ЖАРСВЯ'НЫ прым. Toe ж, ш т о і ж а pс т в а в ы. Жарсцвяны камянь паб'ем i курам даём; жарству даём курам. Рыбчына Віл. Жарсвяны камінь — як ударыш, то i разваліцца. Ахрэмаўцы Брасл. ЖАРТ м. Жарт. Гэта ўсё жарты, не звяртай увагі. Чычалі Швянч. ЖАРТАВА'ЦЬ незак. Насміхацца, кпіць. Hi жартуй ты над ім: што зробіш, калі ён такі маўчун! Альхоўцы Лях. ЖАРТАУЛГВЫ, ЖАРТУЛГВЫ, ЖАРТЛГВЫ прым. Схільны, ахвочы да жартаў (пра чалавека). Нато жартаўлівы i смяшлівы чалавек. Каўняны Гродз. Жартаўлівы такі дзед быў. Калясное Міхал. Жартулівы быў Юзюк. Вялікія Баяры Шчуч. ён жартлівы, любіць жартаваць. Дакудава Лід. ЖАРТАУНГЦА ж. Тая, хто любіць жартаваць. Цяпер німа жартаўніц, не хочацца жартаваць. Баброўнікі Гарад. ЖАРТО'УНІК м. Той, хто любіць жартаваць. Жартоўнік ён, зара пажартуе. Баброўнікі Гарад. ЖАРХУНЬГ мн. Шамкі. Жархуны на шыі ў каня — званкі такія. Крэва Смарг. ЖАФЫ, ЖА'РЫЙ прым. Жоўта-карычневы, рыжы. Жары конь, адкуль такі? Глівін Барыс. Жары — краснаваты конь. Нізок Уздз. Жарый — рудый конь. Малыя Аўцюкі Калінк. ЖАФЬІЦЬ незак. экспр. 1. Моцна прыпякаць. Сенё горш жарыць сонца, як учоро. Альхоўцы Лях. 2. Моцна ісці (пра дождж). Дош жарыць — вялікі dotu. Ахрэмаўцы Брасл. Ната дошч жара. Гемзы Шальч. 3. Сцёбаць, хвастаць. Трэба плечы венікам жарыць. Гемзы Шальч. ЖАРЭ'БНА гл. ЖАРО'БНАЯ ЖА'УГАЦЬ, ЖА'УКАЦЬ, ЖО'УГАЦЬ, ЖО'УКАЦЬ незак. Чмякаць бяззубым ротам. Стары без зубоў жаўгая. Старыя Смільгіні Воран. Я жаўкаю: у куце зубоў няма. Што ты там жоўкаеш у губе? Магуны Паст. Жоўт*аю, жоўгаю — i нічога не выходзіць. Саланое Віл.; параўн. літ. žiŭugoti тж'. ЖАУНА' I, ЖОУНА' ж. заал. Жаўна. Чорная жаўна дзерава прадаўбаіць. Жоўтая жаўна ў нас ёсць. Кураполле Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жаробная, жартоунік, жарэбна, жаугаць, жаукаць, жоугаць, жоукаць, жэсцвяік, пабем
6 👁
 ◀  / 729  ▶