ДАГНА'ЦЬ, ДОГНАЛ! зак. 1. Нагнаць. ён не дагоніць міне. Парэчча Гродз. Самоход дожэнэ фурманку. Вуон так хутко біегае, што ніхто нэ дожэнэ. Курашэва Чыж. 2. Параўняцда ў поспехах. Спочатку кепско ўчывсе, a тэпэр ужэ есіех догнав. Курашэва Чыж. 3. Загнаць. Свіню до кнура догнав вэсною, будут поросята. Курашэва Чыж. ДАГЭ'ТУЛЬ прысл. Да гэтага часу. Была п дагэтулъ кончыўшы, кап не прыгала яна. Ністанішкі Смарг. ДАДА'ТКА ж. Прыбаўка. Далі дадатку зямлі, тут ні хваЦіла. Саланое Віл. ДА'ДЗЕНЫ дзеепрым. 1. Аддадзены ў карыстанне, уручаны. У яго свой конь, яму дадзены, куды задумаў, туды паехаў. Лісна В.-Дзв. Яму дадзены білет. Быстрыца Астр. 2. Выдзелены, дабаўлены. Сотак боляй дадзена. Магуны Паст. 3. у ролі вык. Нанесці ўдар, стукнуць. I па галаве дадзена. Едлавічы Брасл. У вісок дадзена яму. Бакшты Іўеў. ДАДЗЕРЖА'ЦЬ зак. Вытрываць, вытрымаць. Сястра казала, што я не дадзержу, памру. Рагулішкі Даўг. ДАДЗЕ'РЖЬЩЬ зак. Датрымадь, дагледзець. Дадзержыла маму да вясны. Міратычы Карэл.; параўн. руск. додержать тж'. ДАДО'МУ прысл. Дахаты. Уцёк дадому. Альхоўцы Лях. ДАДУ!ЧАЦЦА зак. Падумаўшы, успомніць. Як дадумаецца, скажы. Hi дадумаясся? Рыбчына Віл. Можа што І ведаю, але не магу дадумацца. Лайпушкі Ігн. ДАДУ'ЦЬ зак. экспр. Дадумацца, здагадацца. Тады я дадула, што яна спужалася. Толькі пазней яны дадулі. Ёдлавічы Брасл. Я не дадула зрабіць. Міратычы Карэл. ДАДУШЫ' выкл. Ужываецца для запэўнення ў чым-н. Дадушы, не казала, я нікому не казала. Ёдлавічы Брасл. ДАЕ'НЯ н. Даенне. Мая карова спакойна да даеня. Гемзы Шальч. Якое тваё даене: больш за вядро3 як у вядро. Кіралі Шчуч. ДАЕ'СЦІ I зак. Зесці да канца. Я даем хлеп. Быстрыца Астр. ДАЕ'СЦІ II зак. Надакучыць. Вот ужо даеў, аш горка. Ахрэмаўцы Брасл. Што, быў Косця i нам даеў? Ёдлавічы Брасл. Жыць ні даела. Трава даесць за лета. Граўжышкі Ашм. 1м даела. Старыя Смільгіні Воран. Там даесць табе. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. надоесть тж'. ДАЁНКА ж. Дайніца. Даёнка драўляная. Быстрыца Астр., Мярэцкія Глыб., Рудня Астравітая Чэрв. Даёнка карову даіць. Судэрва Вільн. Даёнка дзеравяна з адною ручкаю, кароў даілі. Кіралі Шчуч. ДАЖДА'ЦЦА, ДАЖДА'ЦЦЯ зак. Дачакацца. Скарэй смерці даждаўся. Саланое Віл. Перажываю, не магу даждацця дачкі. Кіралі Шчуч
Дадатковыя словы
дагнаць, дагэтуль, дадатка, дадзержаць, дадзержьщь, дадуць, даесці, даждацца
3 👁