Старонка 139
◀ / 729 ▶
як зальюць муку з семя вадою. Жамерыны з семя, лушчыны с канаплёў, луска. Жамерыны — з воску адход, фус. Навасёлкі Свісл. Жамерыны — выжымкі з аўсянага кісяля. Малахоўцы Бар. Жамерыны — жмыха з льнянога семя. Масілавічы Сл. Як церлі каноплі, малако рабілі, цадзілі, луска, што астаецца,— жамерыны. Малькуны Ігн. Жамерыны — аджымкі цвёрдых рэштак ягад, яблыкаў, адцэдзіш, а там астаюцца жамерыны. Рудня Астравітая Чэрв. Жамерыны — адыходы ад семечак, семя ільну, канаплі. Гайна Лаг. Жамерыны ад канопляў. Мачаск Бярэз. Жамерыны — як труць семя лёну ці канаплі. Данілавічы Дзярж. Жамерыны ад ягат кінь каровя ў цэбар. Жамерыны ад воску. Вецярэвічы Пух. Як плаваюць часцічкі пергі, воску ў мяду — жамерыны. Мішневічы Шум. Жамераны застаюцца, як воск выціснуць, і ад канапель, і ад алею. Бакшты Іўеў.; параўн. укр. жемериння 'макуха', літ. šamarai 'парушынкі, саломінкі'. ЖАМКІ толькі мн. Тое ж, што і жамёрыны. Жамкі ад калапнёў. Жамкі ад воску. Рыбчына Віл. ЖАМЯРА зб. ж. 1. Тое ж, што і жамёрыны. Жамяра асядая, трэба сабраць і вон. Граўжышкі Ашм. 2. перан. Дзятва. Яны і дом разнясуць, такая жамяра сабралася. Ёдлавічы Брасл. ЖАМЯРНІК м. перан. Тое ж, што і жадзёба. Вот жамярнік, што свет не відаў. Жылі Іўеў. ЖАМЯРНІЦЫ толькі мн. Тое ж, што і жамёрыны. Жамярніцы — адходы ад алею. Жылі Іўеў. ЖАМЯРУХА ж. Тое ж, што і жамёрыны. Жамяруха апсела, выкінь яе. Граўжышкі Ашм. ЖАМЯРЫННІК м. Тое ж, што і жадзёба. Жамярыннік — скупы, завідны, шкадуя сам сабе з'есці. Жылі Іўеў. ЖАМЯРЫТНІК м. Тое ж, што і жадзёба. Жамярытнік сабе есць жалуя. Жылі Іўеў. ЖАНА ж. Жонка. ∇ Жана — тупая піла, не маглі ўжыць — дзёрлі ката [сварыліся]. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. жена 'тж'. ЖАНАТЫ прым. Жанаты. Ён даўно жанаты. Пацаўшчына Дзятл. Із жанатым гуляла. Груздава Паст. ЖАНДОВЫ прым. Дзяржаўны. Жандовая балота. Хлявы былі жандовыя. Быстрыца Астр.; гл. жонд. ЖАНІДЖБА ж. Жаніцьба. Ты апазорысся гэдакой жаніджбаю. Міратычы Карэл. ЖАНІХ, ЖАНІК м. 1. Жаніх. Гэта яе жаніх; хутка на вяселлі будзем гуляць. Мачаск Бярэз. Жанік прыехаў да яе. Паляцкішкі Воран. Жанік яе прышоў з войска, будзя жаніцца. Ністанішкі Смарг. Жанік, калі ўжо жэніцца. Магуны Паст. Жанік непрыгожы. Стральцы Гродз. Жанік даўно на месці. Рагулішкі Даўг. 2. Халасты мужчына, які шукае сабе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 729 ▶