ЕРУНДА ж. Глупства. Чорт лысы, толькі выдумліваеш ерунду. Гемзы Шальч.; параўн. руск. ерунда 'тж'. ЕРЫНА ж. Ярына. Ерыны засеяў. Вострава Маст. ЕРШ гл. ЁРШ ЕРЫХОНСКІ прым. У выразе: Ерыхонская труба. Курашэва Чыж. ЕС гл. ЕЗ. ЕСЛІ злуч. Калі. Еслі ня будзіця памешваць, прыгарыць. Еслі печка чуць пагрэіцца, то будзе цяплей. Філіпаўцы Красл.; параўн. руск. если 'тж'. ЕСТ гл. ЁСЦЬ ЕСТЫ гл. ЕСЦІ ЕСТЬ гл. ЁСЦЬ ЕСЦІ, ЕСЦЬ, ЕСЬ незак. Есці. Ешча канфеты. Валынцы В.-Дзв. Сяду і буду есць. Паляцкішкі Воран. Каровы есць ні будуць. Зага есць. Ешча, а то прастыне. Есці ні есць. Вялікія Баяры Шчуч. Есць жывёла хоча. Ежма мы с табой. Ешча, дзеці! Кіралі Шчуч. Пайду згатую есць. Ліпнікі Вільн. Горка рэдзька, а ўсе ядуць. Чычалі Швянч. Згага мне ела, я крэйду ела. Мама гатуіць есць. Хачу есць, давай буду снедаць. Старыя Трокі Трак. Ешча малако і хлеп. Вецярэвічы Пух. У вайну нечага было есь. Валынцы В.-Дзв. Цэлы вечар ядзём. Есь ня будзім. Лісна В.-Дзв. Есь мухам няма нічога, на стале ўсё пазакрывана. Ёдлавічы Брасл. Ядзём многа. Наліла кату памыі, ён есь. Магуны Паст. Мы не ямо калбасы. Мсцібава Ваўк. Ямо бульбу. Беняконі Воран. Пяклі булучкі такія і ясі, а цяпер есце, хоць на лоб лезце. Старыя Смільгіні Воран. Еж, Таня! А шчо ты есцімэш? Ежмо шчо. Смаляніца Пруж. ▽ Кап па табе елі хаўтуры! Альхоўцы Лях. ЕСЦІСЯ незак. 1. безас. Пра наяўнасць жадання або магчымасці есці. У лічаных хазяяваў елася многа. Магуны Паст. 2. Выядаць. Вот дым есца ў вочы. Лісна В.-Дзв. Поўна хата дыму, дым есца ў вочы. Ністанішкі Смарг. ЕСЦЬ І гл. ЕСЦІ ЕСЦЬ ІІ гл. ЁСЦЬ ЕСЦЯКА гл. ЁСЦЯКА ЕСЬ гл. ЕСЦІ ЕСЯНІНА ж. Аплата, якая выдавалася кавалю восенню, часцей збожжам. Есяніну плацілі кавалю, каваль есяніну збіраў па восені. Азяраны Раг. ЕСЯНОВЫЙ прым. Асінавы. Стол есяновый, здзеланы біз гваздоў, кліны бантам укладваліся. Мішневічы Шум. ЕТКІ гл. ЕДКІ ЕТРОЎКА ж. Ятроўка. Майго мужа сістра мне будзіць етроўка. Індра Красл. Етраўкё і пасварацца, і пагодзяцца, і разыйдуцца. Кіралі Шчуч. Пажэняцца ў бацька два сыны, жоны іх называюцца етроўкамі. Баброўнікі Гарад. Мая быў-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁