ДЫДАЛАМ прысл. У беспарадку. Дзеці ўсё дыдалам паробяць. Дыдалам ляжыць усё. Вецярэвічы Пух.
ДЫК часц. Дык, ну. Дык я ўзяла плацця, адзену? Пасіене Лудз.
ДЫЛДА м i ж. 1. Высокі нязграбны чалавек. Такая дылда, а падлажыць сукенку не ўмее. Беразіно Докш. Дылда — даўгалыткі. Малькуны Ігн. 2. экспр. Касалапы, крываногі. Дылда — крываношка, касалапы. Я к дылда ідзе — дыл-дыл. Малькуны Ігн.; параўн. літ. dilda 'непаваротлівы чалавек'.
ДЫЛЁУКА ж. Тоўстая дошка. Дылёўка — доска тоўстая. Жодзішкі Смарг. Дылёўка — тоўстая дошка, што робяць пaдаконнік. Груздава Паст.
ДЫЛЬ м. Toe ж, што i дылёўка. На вузком дыле скача. Рэжут на дыле балі, як дама строят. Лука Нараўк.
ДЫЛЬКІ мн. Дошчачкі. Бондар з дубу, с сосны шчапая дылькі на клёпкі, патом клёпкі выгаблёўвая, каб глаткія былі, каб не было шчэлінаў. Гемзы Шальч.
ДЫЛЯ ж. Toe ж, што i дылёўка. Тапчан — як зэдалъ, шырокі, з дылі зробляны. Магуны Паст. Дыля — доска на падаконік. Быстрыца Астр. Над вушакамі дылі, пілуецца, як доска, толькі двухцалёва. Стральцы Гродз. Дылі — грубыя доскі, выкладалі дылямі астаронкі. Кіралі Шчуч. Дыля — дошка пяць санціметраў таўшчыні. Ахрэмаўцы Брасл. Дыля — підзісятка доска. Дакудава Лід. Дылі — дошкі тоўстые. 3 іх робяць шупляды. Дзяніскавічы Ганд. Дыля — гэта з чаго робяць падаконнік. Семежава Кап. 3 дыль будаваць вокна, падаконікі рабілі. Малькуны Ігн. Дылі — тры цалі. Шуфляда зроблена з дыляў. Гемзы Шальч.; параўн. польск. dyl 'распілаванае ўздоўж бервяно', ням. Diele 'дошка, падлога'.
ДЫМ м., ДЫМЫ мн. Дым. Дым ідзе з коміна — значыць, не спяць ужо. Саланое Віл. Беларусь немцы палілі, толькі дымы відзіш, не было людзям пакою. Рагулішкі Даўг. Пушов ссюоль, як дым. Курашэва Чыж.
ДЫМАКУР м. Дымар. Дымакур — пчол адганяць. Саланое Віл.
ДЫМАКУРКА ж. 1. Toe ж, што i дымакуp. Аграбалі ў лупку рой — гнілякоў насыпюць у кацялок, а цяпер дымакурка, яна фук:фук — i дыміць. Малькуны Ігн. 2. Лямпачка без шкла. Даўней запаліць дымакурку — i пралі, i шылі пры гэтай дымакуркі. Ёдлавічы Брасл.
ДЫМАР м. Toe ж, што i дымaкуp. Узяў дымар i не атнёс. Валынцы В.-Дзв. Дымар узяў пчол падкурваць. Глівін Барыс. У дымар закладваюць гніллё трухлявая i падкурваюць. Шкаўна Лудз. Парахня, гнілушкі ўкладваюцца ў дымар i падкурваюцца пчолы. Мішневічы Шум. Дымар — зубяль, ім дымілі. Цяпер дымар жалезны. Азяраны Раг.
ДЫМАРКА, ДЫМЯРКА ж. Toe ж, што i дымакур.
7 👁