Старонка 98
/ 513
АПЦЁРЦІ зак. Аддзяліць насенне ад сцяблоў, пераціраючы іх рукамі. Я ўжо кмін апцёрла, быў сухі, нада было апцёрці. Кураполле Паст. АПЦІКАРЫХА ж. Аптэкарка. Апцікарыха казала, ні памагаіць гэта лікарства. Валынцы В.-Дзв. АПЦІНАК м. Тое ж, што і агрэх. Трактар пройдзе, і апцінак такі астаецца. Стары Свержань Стаўб.; параўн. польск. odcinek 'адрэзак'. АПЦІНАЦЬ незак. Абразаць. Ці апціная, ці абразая — тоя ш. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. odcinać 'адсякаць, адразаць'. АПЦІРАЦЬ незак. Абрываць парасткі раслін. Апцірала храсткі ў картошкі. Дакудава Лід. Картофля страшня парасла ў ямі, нада апціраць. Кіралі Шчуч. Храстке апціралі ў бульбе. Воўкуш Ліпск. АПЦІРУШЫЦЬ зак. Разгарнуць. Апцірушыла рукой зямлю, а там баравік цэлы. Валынцы В.-Дзв. АПЦІХНУЦЬ зак. 1. Пацішэць, супакоіцца. Трохі апціхлі дзікі. Граўжышкі Ашм. 2. Суняцца (пра боль). Жывот апціх. Асавец Віл. 3. безас. Уціхнуць, сціхнуць (пра надвор'е). На дварэ апціхла, дошч перастаў. Старыя Смільгіні Воран. АПЦУРЫЦЬ зак. Абмачыць. Як апцурыць дош. Саланое Віл. Апцурыў мяне дошч. Старыя Смільгіні Воран. Як мглой, апцурыў дошч. Малькуны Ігн.; параўн. літ. apčiùrinti 'абліць, абмачыць' (ЛТ, 164). АПЦЭНГІ, АПЦЭНГІ, АПЦЭНЬГІ, АПЦЭНЬКІ, ОПЦЭНЬКЫ толькі мн. Абцугі. Маеце апцэнгі? Апцэнгі ест у вас? Мсцібава Ваўк. Апцэнгі прынясі. Бакшты Іўеў. Апцэнгі вазьмі і выцягні цвік. Альхоўцы Лях. Дай апцэнгі. Быстрыца Астр. Апцугі ест пласкія, апцэнгі — кручкаватыя. Старыя Трокі Трак. Апцэнгамі дастаюць цвіке. Малахоўцы Бар. Вазьмі апцэньгі і вырві цвік. Кіралі Шчуч. Апцэнькі прынясі хутчэй. Беняконі Воран., Грыкені Вільн. Опцэнькы новы купыв. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. obcęgi 'тж'. АПЦЭСАМ прысл. Стрымгалоў. Кошка апцэсам ляціць на мышы. Кіралі Шчуч. АПЦЯГАВАЦЬ незак. Знімаць, выцягваць няроўную салому са снапа. Апцягаваіш са снапоў апцяшку. Індра Красл. АПЦЯГАВІНЫ, АПЦЯГІВІНЫ толькі мн. Атрэп'е. Лён трэпеш — апцягавіны атходзяць. Жылі Іўеў. Апцягівіны пралі. Жыдзевічы Іўеў. АПЦЯГНУЦЬ зак. 1. Загарадзіць кругом. Апцягнуў жэрткамі картофлю. Кіралі Шчуч. 2. безас. Зацягнуць, нагнаць хмар. Дош лье, апцягнула кругом на цэлу ноч. Альхоўка Навагр. АПЦЯГНЯНЫ дзеепрым. Пакрыты, пацягнуты матэрыялам. Даўней у мяне быў апцягняны кажух. Стральцы Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 513