АПУШЫЦЬ зак. безас. Тое ж, што і апупрыць. Апушыло мяне, жывот апушыло, не знаю ад чаго. Мсцібава Ваўк. Карову апушыла, абдуло, паела канюшыны. Мярэцкія Глыб. Як пад'ела, дык апушыла мяне, стала пушыць. Саланое Віл. Апушыла міне. Малыя Аўцюкі Калінк.
АПХАДЗІЦЦА незак. і зак. 1. Ухадзіцца і ўходжвацца. Ісці нада ўжэ апхадзіцца. Ракаўскія Швянч. Іду дахаты, нада скарэй апхадзіцца. Ахрэмаўцы Брасл. Ей ня рупіць, што нада апхадзіцца. Кураполле Паст. Пашла ўжэ апхадзіцца. Магуны Паст. Іду апхадзіцца, бо заўтра нада ехаць. Малькуны Ігн. Янак апхадзіўся: пака прыехала, і карову падаіў і свіням даў. Ракаўскія Швянч. 2. Добра паводзіць сябе з людзьмі. Ён з людзьмі умеў абхадзіцца. Лісна В.-Дзв.
АПХАХУЛІЦЬ зак. экспр. Прыбраць. Нада ў хаці троху апхахуліць. Валынцы В.-Дзв.
АПХВАРАСТАЦЦА зак. Абшморгацца. Падол увесь апхварастаўся. Лісна В.-Дзв.
АПХОДЗІЦЦА незак. 1. Тое ж, што і апхадзіцца 1. Я рана апходжуся. Ністанішкі Смарг. 2. Тое ж, што і апхадзіцца 2. Ты перш паўчыся з людзьмі апходзіцца. Мсцібава Ваўк. 3. безас. Даставацца. Цяшка мне апходзіцца гэта. Альхоўка Навагр. 4. зак. Пачаць скубці траву. Можа каровы апходзяцца троха, а то ляцяць і ляцяць. Малькуны Ігн.
АПХОДЗІЦЬ незак. безас. Непакоіць, турбаваць. Мне нічога не абходзіць. Маццы апходзіць, што жонцы аддае грошы, раней палучыць і да капеячкі аддась маццы. Ахрэмаўцы Брасл.
АПХОДЗІЦЬ, АПХАДЗІЦЬ незак. 1. Узыходзіць (пра нябесныя свяцілы). Была раніца, апходзіла сонца, там хмарка астанавілася. Ён [месяц] перат светам апходзіць, сярпочак. Дакудава Лід. 2. Прарастаць, усходзіць (пра пасевы). Бульба быстра апходзіць. Ахрэмаўцы Брасл. Апходзіла жыта. Вязынка Маладз. Ерына, бульба апходзіць. Лайпушкі Ігн. Бульба быстра апходзіць. Ахрэмаўцы Брасл. Апходзіць жыта. Вязынка Маладз.
АПХОЛЫ прым. Усходжы. Так тапілі восіць, кап зярно было апхолая. Ахрэмаўцы Брасл.
АПХОТ м. Усходы (пра пасевы). Добры апхот — гэта добры рост. Жодзішкі Смарг. Апхот быў харошы — аўсы, ячмені. Малькуны Ігн.
АПЦЕРАБІЦЬ зак. 1. Абчысціць. Цыбулю апцерабіла. Азяраны Раг. 2. Абарваць. Трэба апцерабіць расты ў бульбы. Індра Красл.
АПЦЁКШЫ дзеепрым. Заліты. А мама ляжыць, апцёкшая кроўю. Саланое Віл.
АПЦЁРТЫ дзеепрым. Абмуляны. Апцёрты конь, хамут не дабраны па кані. Альхоўцы Лях.
77 👁