сляпні — такія аплыватыя мухі. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Пакаты. Аплыватая страха быстра гніе. Рудня Астравітая Чэрв.
АПЛЫСЦІ зак. Заліцца. Звалілася з драбіны і кроўю аплыла. Саланое Віл.
АПЛЭУХ гл. АПЛАУХ
АПЛЮК гл. ГАПЛІК
АПЛЮХНУЦЬ зак. Азызнуць. Аб'ехаў, аплюх, запушчаны ходзіць. Індра Красл.
АПЛЮЧОК м. памянш. да аплюк. Як яго голкаю хто пне — сагнецца ў аплючок. Дакудава Лід.
АПЛЯСНЕЦЬ зак. Заплеснець. Капуста апляснела. Быстрыца Астр.
АПЛЯТАНЫ гл. АПЛЕЦЕНЫ
АПОЙ м. вет. Конская хвароба. Апой бывая ў каня: як агрэты конь з дарогі і яго напаіць, то захварэе апоем, вада ідзе пад скуру і выбіваецца на ногі, раны робяцца. Дзяніскавічы Ганц. Апой бывае ў каня, як гарачага напоіш, калі конь утомлены. Азяраны Раг.
АПОЛАК м. Крайняя дошка з бервяна. Два баке апілавалі і два аполкі, а сярэдзіна — на дошкі. Кіралі Шчуч. Аполкі застаюцца, забірайце іх. Беразіно Докш. Рэжуць на доскі, а с краю — аполкі. Малахоўцы Бар. З аполкаў зрабіў хлеў. Аполкаў дастаў. Рудня Астравітая Чэрв.
АПОЛАК м. Вялікі кавалак (сала). Аполак сала — гэта цэлы бок сланіны. Вялікія Баяры Шчуч.
АПОЛЕЦ м. Тое ж, што і аполак. Аполец сала мне дала, чуць я яго панесла. Галубы Маст. Аполец сала адрэзваюць, на ўвесь яшчык — і соллю засыпаюць. Пацаўшчына Дзятл. Аполец сала вісеў. Груздава Паст.
АПОЛІНЫ толькі мн. Адходы ад веяння апалушкамі. Спалаў крупы, а аполіны аддзельна ссыпаў. Мішневічы Шум.
АПОМНІЦЦА, АТПОМНІЦЦА зак. Успомніць. Зарас апомнюся. Кіралі Шчуч. Можа атпомнюся: з далека не пазнала. Ёдлавічы Брасл.
АПОНА, ОПОНА ж. Велакамера. Апона ў ровары, воздух накачаваюць у апону, а як апона лэпнула — не паедзіш. Ахрэмаўцы Брасл. Апона лопнула ў ровары, заклеіць ці змяніць трэба. Рыбчына Віл. На роварах апоны, рызінавая апона. Магуны Паст. Апона ў роварыны, яе накачаваюць. Старыя Трокі Трак. Ровэр с чырвонымы опонамы. Сіманавічы Драг. 2. анат. Плацэнта. У апоні нараджаецца жарабёнак, кабыла апону разрываіць. Ахрэмаўцы Брасл.
АПОНАЧЫ прысл. У поўнач. Вазіла яго апоначы да доктара. Вялікія Баяры Шчуч.
АПОНКА ж. Вялікая хустка. Як халадно, то апіналіся апонкаю. Як дошч ці вецер, мяцеліца — апіналіся ею. Дзяніскавічы Ганц.
83 👁