біваюцца падоўжныя доскі — аплавы. Калясное Міхал.; параўн. літ. applava 'тж'. АПЛАВУ'ШКА ж. бат. Балотная трава. Аплавушка расце, дзе вада, багна, у балоце. Дзяніскавічы Ганц. АПЛА'НКІ мн. Тоўстыя шчэпкі, аскепкі. Як хату будуюць, апсякаюць бервяно па бакох, тоўстыя шчэпкі — апланкі. Бакшты Іўеў. АПЛА'ТА ж. Зарплата. Запішыця, каб дабавілі аплаты. Жодзішкі Смарг. АПЛА'ТНЫ дзеепрым. Аплачаны. Даўней цяшкая работа была, але мала аплатная. Жодзішкі Смарг. АПЛАУ'Х, АПЛЭ'УХ м. зневаж. 1. Неразумны, дурань. Аплаух — неразвіты чалавек. Аплаух ты! Граўжышкі Ашм. Аплаух! — так празвяскуюць у нас. Жылі Іўеў. Ах ты аплэух! Саланое Віл. 2. Малы, недарослы. Я аплэух яшчэ быў. Саланое Віл. АПЛАУ'ХІ прым. Віславухі, з абвіслымі вушамі. Свіння аплауха. Номікі Бабіц. АПЛА'УНЫ прым. Праліўны. Такі аплаўны дошч, прамок увесь. Дзяніскавічы Ганц. АПЛА'ЧУВАЦЬ незак. Даваць прыбытак, пакрываць страты. Тая карова не аплачуе корму. Яны аплачуюць самы. Паляцкішкі Воран. АПЛЕНАВА'ЦЬ зак. Тое ж, што і а п а н а в а́ц ь. Яны апленавалі яго і спрашувалі. Паляцкішкі Воран. АПЛЕ'СКАВАЦЬ, АПЛЕ'СКАЦЬ незак. Падраўноўваць лапатай грады з бакоў. Аплескавая грады роўнянько. Малахоўцы Бар. Нашто табе аплескаць грады? Альхоўцы Лях. АПЛЕ'ЦЕНЫ, АПЛЯТА'НЫ дзеепрым. Які мае аплётку з дубцоў. Там стаіць ляк, аплецены на гас. Номікі Бабіц. Быў аплятаны гляк, карасіну ў ём дзяржалі. Магуны Паст. АПЛЁТКА ж. Плеценая частка чаго-н., перапляценне. У бучку аплётка шла па лучынкам. Істра Лудз. АПЛІ'К гл. ГАПЛІ'К. АПЛІ'ЦА ж. Пятля для кручка. Апліца парвалася, зрабі другую. Ісерна Слуц. АПЛО'ЦІНА ж. Жэрдка для агароджы. Аплоціна ляжыць ля плоту. Жылі Іўеў. Як стаў аплоцінаю біць, то ледва яга ўнялі. Калядзічы Ваўк. Ён схапіў аплоціну — і да яго. Вецярэвічы Пух. АПЛУНІ'ЦЬ зак. Затлуміць, адурманіць. Толькі старую аплуніла. Ахрэмаўцы Брасл. АПЛУЦІ'ЦЦА зак. Атлуміцца, адурманіцца. Я сама аплуцілася, ня тоя гавару. Рыбчына Віл. АПЛУШКАВА'ЦЬ зак. Абараць, абагнаць. Ён ужо аплушкаваў бульбу. Старыя Смільгіні Воран. АПЛЫВА'ТЫ прым. 1. Пляскаты. Сляпень аплываты,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
121 👁