Старонка 85
◀ / 513 ▶
галава кругла, а хвост доўгі. Альхоўцы Лях. Апалонікі ў жап перарастаюць. Рудня Астравітая Чэрв. АПАЛОНІК м. Вялікая лыжка, якой наліваюць страву. Апалонік велькі, ім налівалі з гаршка ў міску. Старыя Смільгіні Воран. Хлеб рашчынялі апалонікам. Дзяніскавічы Ганц. Ваду лілі апалонікам. Рудня Астравітая Чэрв. АПАЛОНІЧАК м. астр. Сузор'е Вялікай Мядзведзіцы. Апалонічак на небе. Зоркі раскіданы так, што ён паходзя на апалонічак. Крэва Смарг. АПАЛОЦЬ, ОПОЛОТЫ зак. Выпалаць, закончыць поліва. Лён апеліш чысцянько, роўнянька, як патстрыжаны. Быстрыца Астр. Трэба апалоць лён. Яны ўжо пелюць лён. Старыя Смільгіні Воран. Калі я не апалю бручкі, хто аполя? Граўжышкі Ашм. Апялю тры-чатыры рады. Рыбчына Віл. Апалола дзялку буракоў. Саланое Віл. Мы ўсе аполям бураке. Старое Сяло Зэльв. Апалола варыва. Вялікія Баяры Шчуч. У цябе ўсё пазарастаўшы, чаму не апалола? Груздава Паст. Апалолі ў нас лён. Жылі Іўеў. Ополола моркву. Сіманавічы Драг. АПАЛУШКІ толькі мн. Тое ж, што і апаланачкі. Апалушкамі чысцілі зярно. Вострава Маст. Дзе ты паставіла тыя апалушкі? Пацаўшчына Дзятл. Апалушкамі апалаюць крупы. Стральцы Гродз. Апалушкі — невялікая карыцца, у іх ачышчалі крупы, зерня. Дакудава Лід., Малахоўцы Бар., Семежава Кап. Апалушкі былі, куццю стаўком, усыплем у апалушкі і апалаям. Вецярэвічы Пух. АПАЛЬКА ж. 1. Праснак. Як не было хлеба, жытню апальку пяклі перад поламям, наверх цыбулю кідалі. Міратычы Карэл. 2. Пірог. Пяклі апальку з грэцкае мукі, клалі смятану і білі яйца. Міратычы Карэл.; параўн. польск. opalonek, opaleniec 'печаны хлеб' (СВ, III, 385, 386). АПАЛЯ ж. Выпадак. Я ішла з поля дамоў, было ўжо позна і на мяне ваўке напалі, вот мне якая апаля была. Вецярэвічы Пух. АПАНАВАЦЬ зак. З'явіцца ў вялікай колькасці, наляцець, напасці. Не аччыняй форткі, мухі апануюць. Валынцы В.-Дзв. Капуста прапала, чэрві апанавалі. Так мяне скулы апанавалі — жыць нельга. Вецярэвічы Пух. АПАПЯЦЦА, ОБОП'ЯТЫСЬ зак. Завязаць. Я апапялася хвартухом ды іду дахаты. Альхоўцы Лях. Обоп'ялась гопынкыю. Сіманавічы Драг. АПАР м., АПАРА ж. Апарына. Дзе апар вады, там рэчка не замярзае. Мсцібава Ваўк. Ест апары крынічныя, як ускочыш, то не вылезеш. Смалякі Лід. Крыніца не замярзае таму, што каля берагоў апары. Кіралі Шчуч. Апар пры атліге, мые, прабіваецца вада. Масілавічы Сл. Дзе замёршая, а тут не, тут апара, не ўскоч! Дакудава Лід.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 513 ▶