Старонка 83
◀ / 513 ▶
АНДЭЛЯЦА гл. АНДУЛЯЦЫЯ АНІ прысл. Ніколькі, зусім не. Ён — лодар, ані нідзе ня робіць. Быстрыца Астр. Ані ня есць мая кароўка. Крупіца Мін. АНІГДЫ гл. НІГДЫ АНІКАГЕНЬКО займ. Нікога. У кустох анікагенько. Альхоўцы Лях. АНІКОЛІ гл. НІКОЛІ АНІЧОГА гл. НІЧОГА АНІЯК прысл. Ніяк. Мейсца тоя аніяк ні называлі. Быстрыца Астр. АННА гл. АДНА АННО, ОНО ліч. Адно. Анно лайно вісіць. Мачаск Бярэз. 2. прысл. Толькі. Анно ляжа спаць і чуя ўзрывы, толькі вокна ляскацяць. Слабодка Астр. Абутак які, анно зімовы, а летам босыя. Грыцкевічы Зэльв. Вчора абадва хлопці прыходылы, а тыпэр оно Косця. Оно раз я там була. Сіманавічы Драг. АНТАБЫ. У выразе: На антабы браць — мучыць. А свёкар тожа крычыць на нявестку, на антабы бярэць. Саланое Віл. АНТАЛЕРЫЯ ж. Артылерыя. У чатырнаццатом году адступае анталерыя. Швэды Вільн. АНТАЛОК м. Бачурка. Колісь так звалі бочэчку на піво або на горыэлку, была вона с кранікам — анталок. Курашэва Чыж.; параўн. польск. antałek 'тж'. АНТАЛОЧОК м. памянш. да анталок. Курашэва Чыж. АНТАПАЛ м. Тое ж, што і адлега. Антапал — калі мокра, прападае снех. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. antāpalas 'верхаводка'. АНТАРАПЛАСЦІ, АНТАРАПЛУСЦІ мн. Пакулле. Вярхі і камлі атходзяць з жалезнай шчоткі, а антарапласці — з шарсцяной. Антараплусці прадуць для шарака. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. antarāpluostės 'тж' (ЛТ, 164). АНТРАБЯНКА гл. ВАНТРАБЯНКА АНТРОБЫ гл. ВАНТРОБЫ АНТЫЛЯЖЫ мн. Карункі, прошва. Антыляжы — гэта кружава і прошвы. Індра Красл. АНТЫЛЯЖЫКІ памянш. да антыляжы. Антыляжыкі вузенькія. Індра Красл. АНУЖ злуч. Калі, у тым выпадку, калі. Сіено лепі нініка забраті, ануж дошч будэ, то всё змочыт. Курашэва Чыж. АНУЧНІК, ГАНУЧНІК, ГАНУЧНЫК м. Анучнік. Анучнік анучы збіраў. Рудня Астравітая Чэрв. Анучнік, хто прадае за анучы. Дзяніскавічы Ганц. Ганучніку аддае лэхі старыя. Мсцібава Ваўк. Купіла іголак у ганучніка. Міратычы Карэл. Гэтэ стар'е ганучныковы оддам. Сіманавічы Драг. АНЭГДАСЬ, АНЭГДЫСЬ, АНЭГДЫ гл. АНАГДАСЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 513 ▶