Старонка 81
/ 513
АМШАРА ж., АМШАРЫ мн. Махавое балота. У амшары чарніцы растуць на курганках. Ахрэмаўцы Брасл. У той стране амшара, ягады растуць. Мішневічы Шум. Пад Літвой амшары непрахадзімыя. Груздава Паст. АМШАРЫНА м. Мясціна ў бары, парослая мохам. Амшарына пасярот лесу. Малькуны Ігн. Па амшарынах грыбэ растуць. Вецярэвічы Пух. АМШАРЫНКА ж. памянш. да а м ш а р а. Сярод лесу амшарынка была. Дзяніскавічы Ганц. АМЫЛАК м. Тое ж, што і а б м ы л к а. Амылак зрабіла, як кросны снавала, пацэпуху звіла. Бакшты Іўеў.; параўн. польск. omytka 'тж'. АМЯЛА гл. АМЕЛА АНАВІЦЫ гл. ГАНАВІЦЫ АНАГДАСЬ, АНАГДЫ, АНЭГДАСЬ, АНЭГДЫСЬ, АНЭГДЫ прысл. 1. Нядаўна, на днях. Анагдась курачка ўлезла ў гарод. Я сваё анагдась памыла бяллё. Азяраны Раг. Анагды хадзіла ў Мільчу. Саланое Віл. Гэта анэгдась было. Анэгдась хадзіла да іх. Ахрэмаўцы Брасл. Анэгдась было гэта. Магуны Паст. Анэгдысь — гэта ўжо перайшло. Быстрыца Астр. Анэгдысь была яна ў нас. Грыкені Вільн. Анэгды былі ў грыбы прышоўшы. Ён анэгды скасіў. Анэгды Гэля глядзела. Анэгды цялушку здавалі. Граўжышкі Ашм. Я анэгды хадзіла ў лес. Жыдзевічы Іўеў. 2. Калісьці. Анэгдысь так было. Чычалі Швянч.; параўн. польск. onegdaj 'заўчора, пазаўчора'. АНАДАШНІ прым. Учарашні. Анадашняя страва. Стральцы Гродз. АНАДОЎ прысл. Тое ж, што і а н а г д а с ь 1. Анадоў прыпякласа на слонцы. Стральцы Гродз.; параўн. літ. anądię, andái 'тж'. АНАЛЬФАБЭТА м. і ж. Непісьменны. Анальфабэта — чоловек, што нэ вмее пісаті і чытаті, нэпісьменны. Курашэва Чыж.; параўн. польск. analfabeta 'тж'. АНГЕЛЬКА ж. мед. Рахіт. Як дзіця ў ангельцы, то два і тры гады ні ходзіць. Кіралі Шчуч. Ангелька скруціла. Ёдлавічы Брасл. АНГЕРКА гл. ВЕНГЕРКА АНГІНА ж. 1. мед. Ангіна. Ад ангіны націраюць бензінам шыю — і памагае. Мсцібава Ваўк. Ад ангіны ўкладаюць тоненькім пласцікам сала, каб была прыпарка. Альхоўцы Лях. 2. мн. анат. Гланды. Ціпер ангіны выцінаюць. Новікі Гродз. АНДАЛЯЦЫЯ гл. АНДУЛЯЦЫЯ АНДАРАК, АНДРАК м. 1. Даматканая спадніца. Калісьці ў андараках хадзілі. Саланое Віл. Андарак — тканая спадніца, партная. Граўжышкі Ашм. Андаракі ткалі па бавэльні, шырокія, доўгія, аш да зямлі. Ракаўскія Швянч. Я сама ткала андаракі. Быў доўго андарак, на сцэну бралі. Стральцы Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
/ 513