Драг. 2. Драўніна з алешыны. Абіякі рабілі з альшыны. Вострава Маст. 3. Балота, заросшае алешнікам. У альшыне каровы і коні тапіліся. Старыя Смільгіні Воран.
АЛЁС м., АЛЬСЫ, АЛЬСЭ мн. 1. Зарослыя хмызняком нізкія мясціны. Дзе алёс, там крушына, каліна расце, альсэ ў лахчыне, трудна хадзіць па альсох. Навасёлкі Свісл. 2. Балота. Альсы — балоцістае места, там лух, асака расцець, вяска было, там раней бралі торф, кар'еры бальшыі, вада стаіць. Цяпер канавы пакапалі, асушылі, капусту садзяць, буракі. Ат альсоў травы каровы не ядуць. Валынцы В.-Дзв.; параўн. літ. alaušai 'нізкія мясціны'.
АЛЁСА ж. Тое ж, што і алёс 1. Там алёса: кусты, нізка. Мішневічы Шум.
АЛЁХАВЫ гл. АЛЕХАВЫ
АЛІВА ж. 1. Тое ж, што і алей. Цяпер аліва, а калісь алей звалі. Усыпіш у ваду мукі і алівы ліеш і бліны пячэш. Старыя Трокі Трак. 2. Аліва. Сталовую аліву куплялі. Ахрэмаўцы Брасл. Аліва смашнейша за алей. Алей самі рабілі, аліву куплялі. Номікі Бабіц.
АЛІЎНЫ прым. Белы наліў (гатунак яблык). Аліўных [яблык] была многа, насіць не здолею. Старыя Трокі Трак., Вялікія Нястанавічы Лаг.; параўн. літ. alyvinis 'наліў'.
АЛІЦЦА гл. ГАЛІЦЦА
АЛКСНІН м. Тое ж, што і алешнік. Як густой алкснін, каровы і не ходзюць. Малькуны Ігн.; параўн. літ. alksnynas 'тж'.
АЛКСНЯ ж. Вольха. У алксніне алксні адны і растуць. Малькуны Ігн.; параўн. літ. alksnis 'тж'.
АЛОБЛЯ гл. АГЛАБЛЯ
АЛОДНЫ гл. ГАЛОДНЫ
АЛОЎКА гл. ГАЛОЎКА
АЛУВАК м. Аловак. Алувак казалі на карандаш. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. ołówek 'тж'.
АЛУНЕЦЬ зак. Зрабіцца ненармальным, здурнець. Алунеў чалавек, бяс толку дзелаіць і гаворыць. Лісна В.-Дзв. Алунеў чалавек, ненармальны стаў. Янова Рас.
АЛУП гл. ГАЛУП
АЛЬБА, АЛЬБО, АЛЬБЫ 1. злуч. размерк. Або. Альба абуй куру, альба прывяжы. Вецярэвічы Пух. Можна стаяць альбо сядзець і вяслом правіць. Трэба зрабіць грэблю, штобы можна было прайці альбо праехаць. На капылы накладаліся вязы, гнутыя з вярбы альбо з лазы. Альхоўка Навагр. Крутую аснову тырзалі альбо растрасалі. Ракаўскія Швянч. Буракі, альбы свёкла цяпер. Кураполле Паст.; параўн. польск. albo 'тж'. 2. часц. Абы, хіба. Такі-сякі [муж], альба б быў. Саланое Віл. Альбо твая мальва поўная? Жылі Іўеў. Мне альбы гот адбыць. Асавец Віл. 3. займ. неазн. Абы-што. Ён стаў пу
79 👁