ляры накладвая. Тупічаны Ваўк. Трэба акуляры надзець. Рыбчына Віл. Я даўна з акулярамі чытаю. Каб былі да воч дабраныя акуляры. Груздава Паст. Акуляры дзе мае дзеліся? Старыя Смільгіні Воран. Драчовата, то окуляры носыть. Сіманавічы Драг.
АКУНЬ м. Акунь. Акунь, як надзьмецца, такі калючы. Ахрэмаўцы Брасл. Акунь адзін папаўся. Жодзішкі Смарг. У акуня пляскуна нету, плеўка ў яго, там дух сабіраяцца. Быстрыца Астр.
АКУРАТНЫ прым. 1. Ахайны, акуратны. Акуратна дзяўчына. Міратычы Карэл. Акуратная баба, у яе парадак. Груздава Паст. 2. Гаспадарлівы. Ён у яе акуратны: добры чалавек, усю гаспадарку ў парадку трымае, робіць і робіць. Крэва Смарг. Во, ён акуратны чалавек, ведае, што да чаго ў гаспадарцы. Дакудава Лід. 3. Дзяўчына добрых паводзін. Такая акуратная, няцягушчая дзеўка. Быстрыца Астр.
АКУРАЦІЦЬ незак. Разразаць, падрыхтоўваць. Даўней лыкі атмачываюць, акурацюць і плятуць лапці, ціпер ні плятуць. Лісна В.-Дзв.
АКУТАЦЬ, ОКУТАТЫ зак. 1. Уцяпліць. Трэба акутаць хату да вакон лапкамі ці саломай, ці кастрыцай. Мсцібава Ваўк. 2. Ухутаць, цёпла апрануць. Трэба акутаць дзіця. Вялікія Баяры Шчуч. Окутала хлопця, хай собі йдэ на лід, ны змэрзнэ. Сіманавічы Драг. 3. Акаваць. Акутаў жалезам саначкі. Чычалі Швянч.
АКУТЫ дзеепрым. Акаваны. Не тое, што жалезам акута, а ўся дзеравяная. Швэды Вільн.
АКУЦЯ н. Акоўка. Палазы былі выкапаныя, цяпер акуця робім. Дакудава Лід. Акуця і павоска — сто злотых каштавала. Старыя Трокі Трак. Калясо ў возе, спіцы ў калясе, вобад, калотка, акуця, шыны жалезныя па верху пацягнены. Пацаўшчына Дзятл.
АКУЧНІК, АКУШНІК м. Акучнік. Цяпкай полім, а акучваем плушком, акучнікам, а раньшы сахой. Мельнікі Лудз. Ганяюць бульбу акушнікам. Валынцы В.-Дзв.
АКЦЭНТЫ мн. перан. Размова, гаворка. У нас акцэнты старабытныя. Альхоўка Навагр.
АКЦЭПЦІЯ ж. устар. Частка зямлі, гаспадаркі, якую пакідалі сабе бацькі да канца жыцця. Старыя акцэпцію пакінулі. Граўжышкі Ашм.; параўн. лац. acceptio 'прыманне'; acceptitare 'бесперапынна атрымліваць'.
АКЯНІЦЫ гл. АКАНІЦЫ
АЛАВА гл. ГАЛАВА
АЛАВЕШКА гл. ГАЛАВЕШКА
АЛАЛОЎНІК гл. ВАЛОЎНІК
АЛАТКА, АГЛАТКА, ГАЛАТКА, ГЛАТКА ж. Аладка. Алаткі пякла. Блін на ўсю скавараду, а аладак некалькі лі
85 👁