Еў-еў, ажна піць захацеў. Кураполле Паст. Рабіў доўго, ажні прыстаў. Палола капусту, ды ажні ашаламілася. Дзяніскавічы Ганц. Мусіць, ажні на абедзя будзе каравай. Квачы Нясв. З Гродна ажні прыехаў па горэхі. Хатынічы Ганц. Много ткалі, ажно вошы завядуцца, ткучы. Дзяніскавічы Ганц. Вэчэраімо мэ, ажно Наталка і Гана прышлэ. Радастаў Драг.
АЖОГЛА ж. Рашучая, бойкая жанчына. Гэта ажогла свайго даб'ецца. Каўняны Гродз.
АЖЫВІНЫ гл. АЖАВІНЫ
АЖЫМКІ толькі мн. Тое ж, што і ажамёркі. Ажымкі ад кісялю. Мярэцкія Глыб. Як той казаў, усё люблю, ем, толькі кісялёвых ажымак ня ем і дзёгцю ня п'ю. Кураполле Паст. Ажымкі—ат канаплі, ат семя атходы. Індра Красл. Ажымкі — як алей выціснулі. Беразіно Докш.
АЖЫНЫ мн. Тое ж, што і ажавіны. Ажыны ў нас растуць, ажын набралі. Дзяніскавічы Ганц. Ажыны чорныя, як паспеюць. Вялікія Баяры Шчуч. Ідзем па ажыны, яны велькія, аш блішчаць, чорныя. Кіралі Шчуч. Па канаве млынарскай за млынам і каля рэчкі много ажынаў. Альба Нясв. Ажынаў набрала. Пасека Ст.-Дар.
АЖЫННІК зб. м. Кусты ажыны. Ажыннік расце ў нашым лесе. Вялікія Баяры Шчуч. Тут многа ажынніку. Кіралі Шчуч.
АЖЫЦЬ зак. Аджыць. Ажыў і ніпрытомны быў. Альхоўцы Лях. Дай бог, каб не ажыць, як закапаюць. Саланое Віл.
АЖЭВІНЫ мн. 1. Тое ж, што і ажавіны. Ажэвіны растуць у лесі. Вецярэвічы Пух. Ажэвіны ядуць. Рыбчына Віл. 2. Жамерыны, макуха. Ажэвіны з канаплі, як сатрэш і выціснеш — ужэ ажэвіны. Жодзішкі Смарг.
АЖЭГНУЦЦА зак. Перапячыся. Ажэгнуўся хлеб, прыстае к скарынцы сподняй, а верхняя скарынка адстала. Лячыць нада дзежку, цыбуляй і соллю дно выцерці. Ухвала Круп.
АЖЭЎНІК зб. м. Тое ж, што і ажыннік. Ажэўнік калючы. Рыбчына Віл.
АЖЭХЧ зак. Апячы. Пярун можа ажэхч. Пярун стрэліў у проват, уляцеў клубок агню ў хату і Зіню ажох. Кіралі Шчуч.
АЗАДЗІ толькі мн. Пазадкі. Азадзі — атходы пры веянні. Індра Красл.
АЗАЛЕЦЬ зак. Замерзнуць. Пасадзі ціпер бульбу, азалеіць і будзіць сядзець. Ахрэмаўцы Брасл.
АЗАРОД гл. АЗЯРОД
АЗАРЭДЗІЦЬ гл. АЗЯРОДЗІЦЬ
АЗАТКІ толькі мн. Тое ж, што і азадзі. Азаткі — самае найгоршае збожа, яго ссыпалі асобне. Стральцы Шальч. Калі малацілі, пры азатках сабіралі свіням отрубя, дзе дробнянькая. Ракаўскія Швянч. Азаткі пры саломцы. Магуны Паст. Пры веянні азаткі палучаюцца. Жодзішкі Смарг.
94 👁