Старонка 67
◀ / 513 ▶
АДРЫТВЯНЕЦЬ зак. Здранцвець. Адрытвянела рука. Вецярэвічы Пух. АДРЭЗАЦЬ, АТРЭЗАЦЬ зак. 1. Адрэзаць, адкроіць. Нада кумпіка адрэзаць. Ахрэмаўцы Брасл. Атрэш хлеба. Лоск Валож. 2. Адцяць. Адрэжу яму хваста. Альхоўцы Лях. АДСТЫГНУЦЬ зак. Тое ж, што і адзімніць. Ніхай адстыгне трохі яда. Грыкені Вільн. АДУБЯНЕЦЬ зак. Адубець, амярцвець. Адубянела ад дурнап'яну, ляжыць і не кратаецца. Вецярэвічы Пух. АДУКЦЫЯ ж. Даведка. Адукцыю выбралі ў врача. Скрудалена Даўг.; параўн. лац. adducere 'прыводзіць'. АДУМАЦЦА зак. Успомніць. Цяпер толькі адумалася пра пісьмо. Рыбчына Віл. АДУНУЦЬ зак. безас. Абадзьмуць. Карову як адуня ад канюшыны, то алей давалі і вутку [гарэлку]. Сапоцкіна Гродз. АДУРНІЦЬ зак. Затлуміць, задурыць. Дзеці ў хаці галаву адурняць. Валынцы В.-Дзв. АДУТЛАВЫ прым. Азызлы, адутлаваты. Ён адутлавы, такі ніздаровы, лець ходзіць, зявая, ходзячы па вуліцы. Міратычы Карэл. АДУЧАВАЦЬ незак. Адвучваць. Матка адучаваіць ад сіські. Саланое Віл. АДХАПІЦЬ зак. Адратаваць, выратаваць. Адхопяць яго, і апяць яму баліць. Іх ў бальніцу палажылі і чуць адхапілі. Ахрэмаўцы Брасл. АДХІЛІЦЦА зак. Разагнуць спіну. Рабілі — увесь дзень не адхіліліся. Беняконі Воран. АДЦЯГНУЦЬ зак. Выцягнуць. Адцягні верхнік, хай дым пойдзе. Грыкені Вільн. АДЫМАЛКА, АТЫМАЛКА ж. Кавалак грубай тканіны, якой бяруць гаршкі, чыгуны. Адымалкай гаршкі бяруць — адымаюць. Вязынка Маладз. Атымалка катлы браць. Рыбчына Віл. АДЫМАЦЬ незак. 1. мед. Ампутаваць. Паляц балеў на руцэ, хацелі адымаць пальца па гэту суставу. Старое Сяло Зэльв. 2. Знімаць з прыпеку, браць чыгуны. Няма чым гаршкі адымаць. Быстрыца Астр. Адымалкай гаршкі адымаюць. Вязынка Маладз. АДЫМАЧКА, АДДЫМАЧКА, АТЫМАЧКА, АТЫМАШКА ж. Тое ж, што і адымалка. Адымачка — трапка, што саганы бяруць. Кураполле Паст. Адымачка гаршкі адымаць. Старыя Смільгіні Воран. Адымачка — трапка для цаганоў. Альхоўка Навагр. Бяры аддымачкай чыгун, а то рукі папячэш. Паляцкішкі Воран. Атымачкай гаршок с печы дастаём. Жодзішкі Смарг. Атымачкі вымыла чыста. Лоск Валож. Я знаю, якая трапка да чаго: сцірка, атымашка. Кураполле Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 513 ▶