сена. Вецярэвічы Пух.; гл. ДАБМ, карта № 287. 2. Палянка. Там i адонкі пракідаліся. Мачаск Бярэз. АДОННЕ, АДОННЯ н. Тое ж, што i адонак 1. Адонне — дзе i на чым стаіць стох. Ухвала Круп., Беразіно Докш., Глівін Барыс. Адоння з галля зрабіў. Саланое Віл. АДОРАК м. Папярочная баразна. Адорак — упоперак барозны, кап узяць шчыгульна. Крэва Смарг. Адгорая адорак. Быстрыца Астр. АДОРВАЦЬ незак. Пераворваць. Поля пасля гароху i выкі можна смела адорваць. Крэва Смарг. АДРАБІЦЬ зак. 1. Адплаціць работай. Я касцоў папрасіла скасіць — трэба ім адрабіць. Альхоўка Навагр. 2. Адпрацаваць. Я дзеўкай рабіла, цяпер адрабіла я ужо, няма здароўя. Ракаўскія Швянч. 3. Зняць чары, вярнуць у ранейшы стан. Вядзьмар, бапкі казалі, мох зрабіць i адрабіць. Малахоўцы Бар. АДРАБЛЯЦЬ незак. Адплачваць работай. Бывала пану адраблялі за карову, што пасвілі ў лесі, пяць дзён за адну карову. Кіралі Шчуч. Я зарабіла касцоў, двом не адрабляла. Альхоўка Навагр. Мая матка ходзіла адрабляць пану тыждзянь. Малыя Аўцюкі Калінк. АДРАЗАЦЬ незак. Адразаць. Адразай нажом. Грыкені Вільн. АДРАКАЦЦА незак. Пакідаць, адмаўляцца. Бывае i матка адракаецца дзяцей. Вецярэвічы Пух. АДРАННЯ прысл. Зранку. Панчохі рабіла адрання. Магуны Паст. АДРАНЦВЕЦЬ зак. Здранцвець. Рука аж адранцвела. Пузыры Мядз. АДРАТАВАЦЬ зак. Выратаваць. Яго п адратавалі, доўга ляжаў, плуцы адбіў. Старыя Трокі Трак. АДРАЧЫСЯ, АТРАЧЫСЯ, АДРАКЦІСЯ зак. Пакінуць, адмовіцца. Ён адрокся дзяцей. Вялікія Баяры Шчуч. Унук атрокся мяне, не начуіць. Валынцы В.-Дзв. Адраклася ад яе i маці. Талейкі Швянч. АДРЫВАЦЬ незак. ◇ Хоць адрывай пальцы — моцна балець, цярпець невыносны боль. Баліць нага — хоць адрывай пальцы! Паляцкішкі Воран. АДРЫНА, АДРЫНЯ, АНДРЫНА ж. Пуня. Ідзі, можа Мечык у адрыне? Ністанішкі Смарг. Былі ў дварох адрыны. Паляцкішкі Воран. Падваротніца каля парогу ў адрыне закладаласа. Воўкуш Ліпск. Адрыня была для сена. Магуны Паст. Цяпер адрыняў няма. Лайпушкі Ігн. Сена складалі ў андрыне. Вецярэвічы Пух. АДРЫНКА ж. памянш. да адрына. Ня прыняў адрынку, пустуя. Паляцкішкі Воран. У яе зрабілі адрынку, стаяла на бабох. Сакаўшчына Валож.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
134 👁