Старонка 64
◀ / 513 ▶
балоце, кароценькі карэньчык, трэба ў вотку, бо так ён адменіваецца. Дакудава Лід. АДМЕННА прысл. Адметна. Гэта мала адменна — ці так сказаць, ці так. Паляцкішкі Воран. АДМЕННЫ прым. Добры, выдатны. Калісь былі адменныя сохі. Паляцкішкі Воран. АДМІРАЦЬ незак. 1. Траціць прытомнасць. Дзяўчына стала адміраць. Лоск Валож. 2. Дранцвець. Пальцы адміраюць. Быстрыца Астр. АДМОВІЦЬ зак. Не задаволіць просьбу. Як просіць — не адмовіш дзіцяці. Паляцкішкі Воран. АДМЫКАНЫ дзеепрым. Тое ж, што і адамкнёны. Я адмыканую хату не кідаю. Вецярэвічы Пух. АДМЫСЛОВЫ прым. Тое ж, што і адменны. Адмысловы яшчык рабілі з дзерава. Магуны Паст. Было адмысловая жалеза. Крэва Смарг. У каго адмысловая каробачка, а ў каго ў крусцы ў стальной. Вялікія Нястанавічы Лаг. АДМЯНІЦЦА зак. Перамяніцца, стаць іншым. Мужык ажэніцца і адменіцца. Кураполле Паст. Як сын жаніўся, так адмяніўся. Жылі Іўеў. Як ажаніўся — прама чалавек адмяніўся, Косця найлепшы стаў. Саланое Віл. АДМЯНІЦЬ зак. Падмяніць. Німа мяне адмяніць каму, пакуль і ні аблягу. Жылі Іўеў. АДМЯНЦІЦЬ зак. экспр. Адлупцаваць, моцна пабіць. Узяў бы качаргу ды адмянціў бы табе. Бакшты Іўеў.; параўн. мянціць 'вастрыць касу'; мянташка 'лапатка для вастрэння касы' < літ. mentē 'тж'. АДНА, АННА, АДНАЯ ліч. 1. Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1. Бяжы адна. Дзяніскавічы Ганц. У аднэй руцэ дзяржыць. Швэды Вільн. Адная стаю пры печы. Старыя Смільгіні Воран. Суседзі бралі адну дошку. Паляцкішкі Воран. 2. у знач. прым. Асобна ад іншых, у адзіноце. Я адна жыву. Лісна В.-Дзв. 3. у знач. прым. Тая самая. Аднае бабы дзеці. Альхоўка Навагр. Аднаею разораю ходзяць. Стары Свержань Стаўб. 4. у знач. займ. Выдзяленне асобы з якой-н. катэгорыі. Ні ў аднэй дзеці не было. Ахрэмаўцы Брасл. АДНАГА ліч. род. Аднаго. Мне без аднага восемдзесят гадоў. Саланое Віл. Адзін аднага б'ець. Груздава Паст. АДНАГЛАЗЫ прым. Аднавокі. Яна аднаглазая, а долга быць аднаглазай? Ахрэмаўцы Брасл. АДНАГОДАК м. Равеснік. Зэнон з Януком аднагодкі. Чычалі Швянч. Яны аднагодкі. Беняконі Воран. АДНАГОДКА, АДНАГОТКА ж. Равесніца. Гэта мая аднагодка, а выглядзіць старэй за мяне. Азяраны Раг. Яна аднаготка з ягонай сястрой. Валынцы В.-Дзв. Наша Манька аднаготка з ім. Сакаўшчына Валож.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 513 ▶