Старонка 62
/ 513
АДЛАЖЫЦЬ зак. Адпрэгчы. Адлажы каня і завядзі ў хлеў. Паляцкішкі Воран. АДЛЕГА, АТЛЕГА, АДЛІГА, АТЛІГА ж. Адліга. Сяння адлега, са стрэх цячэ. Рыбчына Віл. Снех расходзіцца — атлега. Асавец Віл. Адліга будзіць — сала мягкая. Ёдлавічы Брасл. Сягоння адліга, сонца ня відна, дыхаць няма чым. Жодзішкі Смарг. Сёня адліга, няма марозу. Кіралі Шчуч., Беняконі Воран. Мяккі вецяр падаецца, будзе адліга. Бакшты Іўеў. Адліга, ужо марос атсеў. Альхоўка Навагр. Адліга настала, пацеплела. Альхоўцы Лях. Атліга стала, іс стрэх пацякло. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. літ. atlygà 'тж' (ЛТ, 164). АДЛЕГЛЫ прым. Адхонны. Адлеглая страха можа зарастаць. Малькуны Ігн. АДЛЕГЧЫ зак. ◇ Адлегчы ад сэрца — супакоіцца, прыйсці ў нармальны стан, адчуць палёгку. Але ваўчыца прабегла, а за ёй ваўкі — у мяне адлягло ат сэрца. Журыхі Віл. АДЛЕЖЫЦЦА зак. Вылежацца (пра лён). Як лён адлежыцца, пабіраям у кулі. Дакудава Лід. Пасцеліш лён, ён адлежыцца, тады пабіраеш. Беняконі Воран. АДЛЕЖЫЦЬ зак. Тое ж, што і а д л е ж ы ц ц а. Лён сцелюць на сенажаць, як адлежыць, падбіраюць, вяжуць у кулі, вязуць у лазню. Паляцкішкі Воран. АДЛЕЧУВАЦЬ незак. Вылечваць. Лішаі былі, нічым не адлечвалі, толькі салідолам лішаі адлечуюць. Жылі Іўеў. АДЛЁТУВАЦЬ незак. Адлятаць. Пташкі будуць адлётуваць. Старыя Смільгіні Воран. АДЛІГА гл. АДЛЕГА АДЛІЖНЫ прым. Цёплы, звязаны з адлігай. Хляпаўка бывая, калі адліжная пагода. Крэва Смарг. АДЛІЦЬ зак. перан. Адлупцаваць. Узяў паса і адліў яму. Жылі Іўеў. АДЛІЧАЦЬ незак. Адрозніваць. У сваей вёсцы мы не адлічаем разгавор. Альхоўка Навагр.; параўн. руск. отличать 'тж'. АДЛОЖНЫ прым. Тое ж, што і а д л е г л ы. Тут берах у рэчцы адложны. Вязынка Маладз. АДЛОХ м. Тое ж, што і а б л о х. Адлох—непаханая зямля. Паляцкішкі Воран. Пагонім быдла на адлагі. Старыя Смільгіні Воран. Поля ляжала адлогам, не гаралі, хай паляжыць з гот ялавінаю. Кіралі Шчуч. Адлох — як два лет не гаруць зямлю. Рыгалоўка Ліпск. АДЛУПІЦЬ, АТЛУПІЦЬ зак. 1. Адлупцаваць. Я атлуплю абаём, будзяце плакаць. Паляцкішкі Воран. 2. Ададраць, адскрэбці. Фарбу не адлупіш ад сцяны. Старыя Смільгіні Воран. АДЛУЧАЦЦА незак. 1. Аддзяляцца, адставаць. Карэня ў лёня ні адлучаецца. Дакудава Лід. 2. Састойвацца. Нада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 513