Старонка 60
/ 513
пушкі Ігн. 2. Тое ж, што і а д з е ж а 2. Лугу с попелу наробім, адзене моем. Ракаўскія Швянч. АДЗЕРЖЫЦЦА зак. Спыніцца. Бягом бегла і адзержылася тут лі хаты. Кураполле Паст. АДЗЕРЖЫЦЬ зак. Спыніць. Каня адзержыць трэба. Магуны Паст. АДЗЕРЦІ зак. Ададраць. Адзерыш лісцінку — хлеп укусны. Мішневічы Шум. АДЗЕТАК м. Тое ж, што і а д з е ж а 1. Абутку і адзетку хватая. Гайна Лаг. АДЗЕТЫ дзеепрым. 1. Добра апрануты. Яна адзета хорашанька, і ён адзеты. Альхоўка Навагр. 2. Забяспечаны адзеннем. У мяне дзіця адзета. Лоск Валож. АДЗЕЦЦА зак. 1. Набыць неабходнае адзенне. Купім ёй адзецца. Дакудава Лід. 2. Мець адзенне. Маладуха багата, мае чым адзецца. Стральцы Шальч. У яе ест і адзецца і абуцца. Швэды Вільн. АДЗЕЦЬ зак. Тое ж, што і а б д з е ц ь 1. Адзела дзеці. Альхоўка Навагр. Адзей яго і раздзей. Паляцкішкі Воран. Другія панчохі адзену. Старыя Трокі Трак. АДЗЕШКА гл. АДЗЕЖКА АДЗЁНАК гл. АДОНАК АДЗЁР м. мед. Дзіцячая хвароба. Адзёр як выступіць, як мак. Ён забалеў адром. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. odra 'тж'. АДЗЁР м. Падмосткі пад вуллі, што ўстанаўліваюцца на дрэве. Адзёр рабілі ад мядзведзя, каб не мог узлесці на дзераво, у тры рады клалі доскі на метр шырыні, гвазды прадоўбалі і кругом дзерава клалі памост. Дзяніскавічы Ганц. Адзёр, адры былі некалі, вуллі ставілі, каб мядзведзь не залес. Рыбчына Віл. АДЗІМКІ мн. Зазімак. Першы снег выпадзіць і згоніць— адзімкі. Пасіене Лудз. АДЗІМНІЦЬ зак. Астыць. Адзімніла паветра за гэты холад. Лайпушкі Ігн. АДЗІН 1. ліч. Адзін. Адзін аднага б'ець. Груздава Паст. Адзін за адным так дрыжэлі. Саланое Віл. Па нном паедуць. Дзяніскавічы Ганц. Белыя штанішкі адныя і кашуля адна. Чычалі Швянч. 2. Адзінокі. Лепі ніхай будзя ў полі камянь адзін, як чалавек адзін, звер і той не хоча адзін быць. Альхоўка Навагр. ◊ Адзін-адзін, адзін-адзіненькі, адзін-адзінюткі. Ён адзін-адзін быў у ёй. Саланое Віл. Адзін-адзіненькі жыве на чужыне. Альхоўка Навагр. Ён у мяне адзін-адзінюткі. Каўняны Гродз. АДЗІНАК, ОДЫНАК м. Адзіны ў бацькоў сын. Ён адзінак у бацькоў — усё жыцё калыханы на далані, не служыў у войску. З адзінака — слабы чалавек. Ён нічога не ўмея, ніко-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁
/ 513