Шчуч. Адгані загатку. Навасёлкі Свісл. Я табе загану загатку, а ты адгані. Масілавічы Сл. Одганула загадку. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. odgadnąć 'тж'.
АДГАЛОСКІ, АДГАЛАСКІ мн. Рэха. Адгалоскі ідуць. Лісна В.-Дзв. Як адгукнесся — адгаласкі ідуць па лесі. Рыбчына Віл.
АДГАРАДЗІЦЬ зак. Аддзяліць, адмежаваць. Прышоў Паўлюк, адгарадзіў у хляве катух. Лісна В.-Дзв.
АДГАРНУЦЬ зак. Адгрэбці. Раньшэ мякіну адгорнеш. Беняконі Воран.
АДГАТАВАЦЬ зак. Зварыць. Трэба грыбэ вымыць і адгатаваць харашэ. Новікі Гродз.; параўн. польск. odgotować 'тж'.
АДГАЎЛЯЦЦА незак. царк. Разгаўляцца. Устала і адгаўляцца яечкам прышла. Альхоўцы Лях.
АДГАШВАЦЬ, АДГАШЫВАЦЬ незак. 1. Гасіць драўняны вугаль. У кузні адгашваюць жар. Беняконі Воран. Адгашываць вуглі. Магуны Паст. 2. Гасіць вапну. Адгашваць вапну — яна выходзіць, як цеста, а так яна, як у камені. Чычалі Швянч. Адгашываць можна ўсё, і вапну можна адгашываць. Старыя Трокі Трак.
АДГОЛЬНІВЫ прым. Прыкры, агідны. Не магу есці макароны забеленыя, яны мне адгольнівыя. Дакудава Лід.; параўн. літ. atgál 'назад'.
АДГОРВАЦЬ незак. Адворваць. Калі горэш, то бывая там вужай, а там шырай, то нада адгорваць. Стральцы Гродз.
АДДАВАЦЬ незак. Мець пах, прысмак. Бочка селяццамі аддае. Рыбчына Віл. Беляке [грыбы] муравам аддаюць. Бакшты Іўеў.
АДДАЛЁНЫ прым. Аддалены. Туды аддалёны яго дом. Ахрэмаўцы Брасл.
АДДАЛЖЫЦЬ зак. Пазычыць. Скупы той, хто не хоча аддалжыць другому. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. руск. одолжить 'тж'.
АДДАЛІЦЦА зак. Адысці, ад'ехаць на нейкую адлегласць. Мы аддалімся далёка ад дому. Ністанішкі Смарг.
АДДАНЫ дзеепрым. 1. Прасякнуты любоўю, верны каму-н. Ён быў душэю адданы дзецям. Альхоўцы Лях. Я за гэтымі дзецьмі ўсю жызню аддана. Міратычы Карэл. 2. Заняты. І дзеці за гэтымі каровамі адданы. Граўжышкі Ашм.
АДДАЎНА прысл. Здаўна. Верас аддаўна меданосная трава. Кураполле Паст.
АДДАЦЬ зак. 1. Вярнуць доўг. Мы аддадзём твае грошы, што бралі. Груздава Паст. 2. Сваё аддаць каму-н. Мы вам аддадзём нашага ката. Старыя Трокі Трак. 3. Аддаць замуж. Дзвёх дачок замуш аддала. Ністанішкі Смарг. ▽ Аддасі рукамі, ды хадзі нагамі — пра доўг. Дзяніскавічы Ганц. Хай бог на лес усё аддае! — пра бяду, няшчасце. Хатынічы Ганц.
88 👁