месяц рушыць — начыная адбываць. Малахоўцы Бар. Няўдалы дзень — 29 чэрвеня будзе адбываць. Кіралі Шчуч.
АДБЫТ м. Адходы. Адбыт гэты ад воску прадавалі. Альхоўцы Лях.
АДБЫТНЫЯ ДНІ мн. Трэцяя і чацвёртая фазы Месяца. Адбытныя дні наступаюць, як адбывая Месяц. Поўната, тады адбытныя дні. Ахрэмаўцы Брасл.
АДБЫЦЬ зак. 1. Прабыць пэўны тэрмін. Срок адбудзіць ён — і новы прыедзіць. Лісна В.-Дзв. Ён адбыў месяц і паехаў. Саланое Віл. 2. Прабыць на рабоце і нічога не зрабіць. Яму абы врэмя адбыць. Саланое Віл. 3. Убыць (пра Месяц). Адбыў месяц — толькі палоўка, а пасля — сярпок і пустыя дні. Саланое Віл.
АДВАДЗЯНЕЦЬ, АТВАДЗЯНЕЦЬ, АДВАДНЕЦЬ зак. Звадзянець. Ноч пастаяў кісель і адвадзянеў. Пацаўшчына Дзятл. Кісель атвадзянеў, вадой абярнуўся. Лісна В.-Дзв. Чаму ваш кісель адваднеў? Валынцы В.-Дзв.
АДВАЖЫЦЦА, АТВАЖЫЦЦА зак. Рашыцца, асмеліцца. Ніхто не адважыцца яму сказаць. Ахрэмаўцы Брасл. Не атважуся сказаць. Валынцы В.-Дзв.
АДВАЙЦЯЦЬ зак. экспр. Аблаяць. Людзі адвайцяюць яго, а ён завернецца і пойдзе. Граўжышкі Ашм.
АДВАЛІЦЦА зак. 1. Абамлець. Адвалілася баба ад стуку грому, алі адышла. Саланое Віл. 2. Суняцца. Адвалілася боль, стала ляхчэй. Саланое Віл.
АДВАЛІЦЬ зак. экспр. 1. Адкроіць. Адваліў лусту хлеба, дзе ж дзіця з'есць. Старыя Смільгіні Воран. Адваліў хлеба бурт. Старыя Трокі Трак. 2. Адчыніць. Ці зможаш сені адваліць? Пацаўшчына Дзятл.
АДВАРАЧАЦЬ, АДВАРАЧУВАЦЬ незак. Адварочваць. Кароўку будзя адварачаць. Бакшты Іўеў. ◊ Адварачаць нос — пазбягаць сустрэчы. Ён адварачуе ад мяне нос, не хоча сустракацца. Азяраны Раг.
АДВЕДАВАЦЬ незак. Наведваць. Хадзіла адведаваць дачку. Саланое Віл.
АДВЕДАЦЬ зак. Наведаць. Адведала сястронку. Рыбчына Віл. Пойдуць адведаць хворую. Азяраны Раг.
АДВЕДЗІНЫ толькі мн. абрад. Наведванне парадзіхі, адведкі. Радзіха нарадзіла дзяцёнка — у адведзіны ідуць радня, бабы. Ракаўскія Швянч. Ув адведзіны ходзяць. Дакудава Лід. Хадзілі ў адведзіны. Рыбчына Віл., Жылі Іўеў., Граўжышкі Ашм. Даўней наваравалі кашы вялікія гаршкі і хадзілі ў адведзіны да радзіхі. Ністанішкі Смарг. Пойдзім у адведзіны, бо яна нарадзіла дзіця. Кіралі Шчуч. Адведзіны рабілі. Саланое Віл. Былі адведзіны, я збіралася на адведзіны. Міратычы Карэл. Пашлі ў адведзіны. Альхоўцы Лях. Пашла ў адведзіны. Беняконі Воран. Хадзіла ў адведзіны, як радзіха з
84 👁