лізаваць, адняць. Яму адабрала нагу. Жодзішкі Смарг. Адабрала ногі. Старыя Трокі Трак.
АДАВАЦЬ гл. ГАДАВАЦЬ
АДАГРЭЦЦА зак. Адтапіцца. Малако адагрэлася ў печы. Старыя Смільгіні Воран.
АДАГРЭЦЬ зак. Адтапіць (малако). Адагрэю малако на тварох. Ракаўскія Швянч. Адагрэць малако, кап быў тварох. Быстрыца Астр. Адагрэла малако, сыроватка адлучаяцца. Вялікія Нястанавічы Лаг.
АДАЗВАЦЦА зак. 1. Тое ж, што і абазвацца. Яна да людзей заўсёды адазвецца добрым словам. Граўжышкі Ашм. 2. Адбіцца на стане здароўя. Покуль маладыя, то не берагуць здароўя, а потым адазвецца ўсё. Стральцы Шальч.
АДАЛЕЧ прысл. Аддалена. Адалеч ад нітоў чыны ест. Рудня Астравітая Чэрв.
АДАЛЯЦЬ незак. Адольваць. Гарэлка адаляе яго. Альхоўцы Лях.
АДАМКНЁНЫ дзеепрым. Адамкнуты. Ровар у свіран паставў, свіран адамкнёны. Стральцы Гродз.
АДАМКНУЦЬ зак. Адсунуць засаўку. Ідзі, адамкні хату, ідзе сусет. Паляцкішкі Воран.
АДАМСЦІЦЬ зак. Адпомсціць. Хацеў яшчэ паехаць адамсціць ім, але і вайна кончылася. Азаркі-Пудавінка Мядз.; параўн. руск. отомстить 'тж'.
АДАРАЦЬ зак. 1. Аддзяліць узаранай баразной частку загона для папярочных баразён. Пярэчку нада адараць. Рыбчына Віл. 2. Пераараць. Як моцна вымакне — адараюць і адсеюць. Быстрыца Астр.
АДАРОБАК м. Круг з лубу для намотвання пражы. Рабілі такі адаробак з лубу звіваць ніці. Мачаск Бярэз.
АДАРОБАЧКА ж. памянш. да адаробак. Адаробачкі рабілі з бяросты, ніткі маталі. Кураполле Паст.
АДАРОПКА ж. Тое ж, што і адаробак. Адаропка з кары зроблена, на яе звівалі ніткі с пачынка. Груздава Паст.
АДАСЛАЦЬ зак. Паслаць. Адаслаў яму тыя грошы, што ён за лета заробіў. Вострава Маст.
АДАТКНУЦЦА зак. Адкрыцца, адаткнуцца. Адаткнулася гэная, чым бочку заткнулі, аміяк выліўся. Крэва Смарг.
АДБАВІЦЦЯ зак. Паменшыцца. Ужо дзень адбавіўся, стаў меншы дзень на Петрэ. Кіралі Шчуч.
АДБАЛЬНЫ прым. Адважны. Ён быў адбальны салдат. Чычалі Швянч.
АДБАРАНІЦЦА зак. 1. Засцерагчыся ад нападу каго-н. Ні адбараніцца ад мух. Старыя Трокі Трак. Слаты етай наляцела — не адбаронішся! Беразіно Докш. 2. перан. Пазбавіцца ад дамаганняў, просьбаў. Даўней братава адбараніцца не магла — казалі: «Рабі пэпці!» [тэпці]. Старыя Трокі Трак.
90 👁