АД, АТ прыназ. з род. 1. Пры выражэнні часавых адносін. Ён ходзіць у ягады ад рання і да вечара. Ад восені хадзіў, угаварваў яе. Лісна В.-Дзв. Пятух запяець — устаеш ад другога пітуха. Саланое Віл. А казёл каля вазоў ад нядзелі да нядзелі. Паляцкішкі Воран. Ад нядзелі Антоля ляжыць. Вецярэвічы Пух. Прывезена дзеўка ад вайны, васточная яна. Дакудава Лід. Учора валакліся ад гэтай пары. Альхоўка Навагр. Ён ат той вайны хату меўшы. Ракаўскія Швянч. Ат трох гот захварэўшы. Малькуны Ігн. Ат цямна з дваіма дзяцьмі важуся. Міратычы Карэл. 2. Пры ўказанні на ўзрост. Я ад малых дзянёчкаў ад іх асталася. Стральцы Шальч. Ад маласці слышала. Індра Красл. Ён старшы ад мяне. Старыя Трокі Трак. Ад паўтара гадоў сябе помню. Ракаўскія Швянч. Ад малых гадоў жаць мама выгнала. Жылі Іўеў. Ад шаснаццаці гадоў замуж ісці не хацела. Саланое Віл. Здарова ад малада была. Быстрыца Астр. Ад веку вякоў так гавораць. Лісна В.-Дзв. 3. Пры ўказанні на аб'ектныя адносіны супрацьдзеяння. Зелля ад розных хвароп. Рудня Астравітая Чэрв. Прынёс зелья ад жывата. Дзяніскавічы Ганц. Каліна добра ад ціску крыві. Пацаўшчына Дзятл. Калісьці ад халеры крыжы людзі ставілі, нядаўна той крыш паваліўся. Паляцкішкі Воран. 4. Пры выражэнні прычынных адносін. Плакала ад работы. Старыя Трокі Трак. Мяне трасло ад страху. Альхоўка Навагр. 5. Пры руху ад аб'екта. Прыду ад работы — з дзецьмі работа ёсць. Альхоўка Навагр. Прышла ад жніва. Сакаляны Сакол. Ад сябе дух [выдыханне]. Старое Сяло Зэльв. Ганна не скупая — ад роту аддась. Вецярэвічы Пух. Ена [акалота] атходзіць ат зірна. Філіпаўцы Красл. 6. Пры выражэнні аб'ектных адносін прыналежнасці да каго-н., чаго-н. Пры Польшчы літоўская школа ў нас ад бацькоў была, бацькі плацілі. Чычалі Швянч. Ад манцыклета быў паціраў права, Зіна нашла. Альхоўка Навагр. Сцякло гэта ўжо не ад яе, не ад гэтай лямпы. Швэды Вільн. 7. Пры ўказанні на адносіны перавагі па якасці, велічыні, узросту і інш. Аса мнейшая ад пчалы. Быстрыца Астр. Ад тых пчол не было лепшых. Вецярэвічы Пух. Ён ад міне адным рокам старшы. Старшыя ад мяне гадоў дзесяць. Паляцкішкі Воран. Я была шмат старэйша ад сястры. Альхоўка Навагр.
АДАБРАЦЦА зак. Адстаяцца. Наверх адабралася смятана. Жодзішкі Смарг., Вялікія Нястанавічы Лаг.
АДАБРАЦЬ зак. 1. Сілай забраць. Адабраў майго кія. Крынкі Крын. Ён яшчэ адберыць у дзеўкі кнігу. Жодзішкі Смарг. Ён нож у яго адабраў. Альхоўка Навагр. Ён дась рубялёк, а паня адберыць і дась двацачок. Прапаў плух, укралі, што ты адберыш? Валынцы В.-Дзв. Што іна адберыць, хоць дваццаць рублёў прынясець. Кураполле Паст. Прыляціць, адберыць рабёнка і папрэць. Ахрэмаўцы Брасл. 2. безас. Пара
76 👁