Старонка 51
/ 513
аграномкі. Лісна В.-Дзв. Як аграномча паехала, папаспаміналі мы яе. Ялова Пруж. АГРАСАВАЦЬ зак. Абматычыць. Бульбу пайду грасоўкай аграсую. Вязынка Маладз. АГРОМНІСТЫ прым. Вялізны. Агромністы ест грып. Мсцібава Ваўк. АГРУЗІЦЦА зак. Патануць. Дуп мог агрузіцца на дно, падвязвалі ель, сасну. Чарняўскія Лудз.; параўн. руск. погрузиться 'тж'. АГРЫЗАК, ОГРЫЗОК м. 1. Недаедзены кавалак чаго-н. Агрызак хлеба. Беняконі Воран. З яблык огрызкы. Сіманавічы Драг. 2. Бульбяныя грудкі ў тоўчанай кашы. Агрыскі ў кашы, каша нядобра ўтоўчана. Граўжышкі Ашм. АГРЭСТ м. Агрэст. Між агрэстаў пасадзілі. Ахрэмаўцы Брасл. Агрэст ссох і прапаў. Малахоўцы Бар. Агрэст добры. Чычалі Швянч. АГРЭХ, ГОРЭХ м. Тое ж, што і аблёх 1. Кінуў агрэх. Пасека Ст.-Дар. Агрэхі — як нескладна ўзарата. Кураполле Паст. Аграхі пакідаў, аграхоў многа. Мярэцкія Глыб. Не забаранаваў, пакінуў агрэхі. Кіралі Шчуч. Горэх остаўся на загоне. Хатынічы Ганц. АГУЗЗЯ н. Кліны ў сподніках. Агуззя ўстаўлялі, кап не рваліся патштанікі. Янова Рас. АГУЛАМ прысл. Разам, сумесна. А хто агулам возьмуць кусок і жнуць. Кураполле Паст. АГУЛЬНЕ прысл. Агулам. Буду агульне выдаваць вам харч. Альхоўцы Лях. АГУРОК, ГУРОК м. Агурок. Пашла па агурка і не прынесла. Альхоўка Навагр. Агуркоў хваціць. Кураполле Паст. Агурке велькія выраслі. Пацаўшчына Дзятл. Нараслі агуркі. Відаўцішкі Вільн. Баба гурок улажыўшы ў масла. Лоск Валож. У нас гуркі шчэ не саджаны. Паляцкішкі Воран. Як станя многа гуркоў, будуць дзяшоўшыя. Альхоўка Навагр. Нарасло гуркоў. Дзяніскавічы Ганц. У нас е гуркі, одного з'естэ. Смаляніца Пруж. Гуркыв посолыла. Сіманавічы Драг. АГУРОЧНІК, АГУРЭЧНІК м. Лісце і сцяблы агуркоў. Агурочнік укрыў зямлю. Груздава Паст. Пранікам агурэчнік білі, і віхотка палучаіцца. Індра Красл. АГУРОЧНІШЧА н. Участак агарода, дзе раслі агуркі. Саланое, Рыбчына Віл. АГУРЫЦЦА зак. Апусціцца, разленавацца. Чалавек агурыцца, не хоча нічога рабіць, яму ўжо нічога не трэба. Вецярэвічы Пух. Агурыўся, будта яму нічога не трэба. Рудня Астравітая Чэрв. АГУРЭНЬ м. зневаж. Абібок, гультай. Як агурэнь, агіляецца, каля ўглоў баўтаецца, а дзелам не займаецца. Дзе гэтыя агурні цягаюцца? Кураполле Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
/ 513