но — адна будыніна велькая, кажды аспадар меў сваё гумно. Альхоўка Навагр. Было гумно велькае, даўжыні, як наша сяло. Гемзы Шальч. У гумне пасярэдзіне ток, а па бакох — старана жыта, старана ячменю, старана аўса, старана сена. Гумно — пастройка, як сарай, ток е у гумне. Дзяніскавічы Ганц. Гумно стаяў, стары быў, яго парухалі. Старыя Смільгіні Воран. Даўней умно называлі, былі стораны ў умне. Парэчча Гродз. Ідзі ў гунно, вазьмі ворчык! Багушэвічы Бярэз. 2. Пляц, дзе размяшчаліся гаспадарчыя будынкі і плошча вакол іх. У гумне ставілі жэгіні. Кемялішкі Астр. На гумно пошов. Горск Бяроз. На гумны ходыт кынь. От клуні до хат — гумно. Дзмітравічы Кам. На гумне конь прывязан, вязі сена на гумно. Лісна В.-Дзв. 3. Памёт. Коров'ячэ гумно. Курашэва Чыж., Сіманавічы Драг.
ГУМОВЫ прым. Гумавы. Пашоў у гумовых ботах. Крэва Смарг. У гумовых ботах цяшка хадзіць, яны парацъ. Гемзы Шальч. Гумовыя осі на колах. Старыя Трокі Трак. Мнячыкі тэпэр гумовые, а колісь з шэрсте качалі. Азарычы Пін.; параўн. польск. gumowy 'тж'.
ГУМЯНЦО н. Тое ж, што і гуменца. Хата пры лесе, гумянцо стаяла. Альхоўка Навагр. Гумянцо было. Ністанішкі Смарг.
ГУНДОСЫ, ГОНДОСЫЙ прым. Тое ж, што і гугнавы. Гундосы — той, хто гаворыць у нос, гундосая баба. Масілавічы Сл. Вона гондоса, на ныс говорыть, іі й ны розбырэш, шо вона кажэ. Сіманавічы Драг.; параўн. літ. gugnosa 'тж' (гундосы<гугносы).
ГУННО гл. ГУМНО
ГУНУРОВЫ гл. ГАНАРОВЫ
ГУНЬКА, ГОНЬКА ж. 1. Гунька. Гунька — каня накрываць. Рыбчына Віл. Гуньку с тряпак выткала. Янова Рас. Вазьмі коньскую гуньку. Рудня Астравітая Чэрв. Была гунька каня накрываць, ткалі ў палоску. Дзяніскавічы Ганц. Каня гунькай накрывалі. Валынцы В.-Дзв. Ткалі гунькі: аснова — пакулле, а патыкалі трапкамі, пасцілалі на каня. Ні аднэй цяпер гунькі няма. Індра Красл. Гунька — покрывало на коня. Сіманавічы Драг. Гонькаю накрывалі каня ад мух. Малахоўцы Бар. Гонька — каня акрываць, горша дзярушка. Альхоўка Навагр. 2. Даматканая коўдра, якой даўней накрываліся. Трапашнай гунькай накрываліся. Мішневічы Шум. Цяпер коўдра, а за маей памяццю гунькі звалі. Лісна В.-Дзв. Гунькаю пасцілалі краваць і накрываліся. Індра Красл. Гунькі дзелалі: аснуеш тоўстае і меленькім трапкам ткалі. Пасіене Лудз. 3. Пасцілка з грубых нітак для розных патрэб. Гунька — пасцілка пахадная, пользаваліся ў гразных работах. Груздава Паст. Гунька — пасцілачка зелье насіць, і накрывалі каня гунькаю. Кузьмічы Люб. ◇ Дзяржаць, гадаваць пад
72 👁