хаця доўга аглядаюся. Крэва Смарг. Аглядаюся і саджуся вячэраць. Лоск Валож. Яна абглядаецца с кароўкай, с свіньмі. Бакшты Іўеў.
АГЛЯДАЦЬ незак. 1. Даглядаць, пільнаваць. Егджая ляснік, лесу аглядая. Альхоўка Навагр. 2. Абглядаць. Як санажаць аглядаюць, кап дзяліць, то слядамы дзеляць. Ракаўскія Швянч. ▽ Кап ты не аглядаў сваіх нох! Старыя Трокі Трак. Кап ты аглядала на сабе! Кіралі Шчуч.
АГЛЯДЗІНЫ гл. АГЛЕДЗІНЫ
АГЛЯДЫ толькі мн. Тое ж, што і аглёдзіны. У агляды тата і браты едуць. Ракаўскія Швянч.
АГЛЯНУЦЦА зак. 1. Глянуць у розныя бакі. Аглянуся тудэ, сюдэ. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Крытычна паглядзець на сябе. Другі чалавек не аглянецца на сябе, а на другога валіць. Вецярэвічы Пух.
АГЛЯНУЦЬ зак. Тое ж, што і аглёдзець 1. Аглянуць сябе не можа. Вецярэвічы Пух.
АГНІВА, АГНІВО н. Крэсіва. Агніва было, жах-жах — і гатоў агонь. Агніво было, бацька высякаў агонь: гупкі паложыць, іскарка бырзніць і выдміш агонь. Валынцы В.-Дзв. Агніво для высякання агню. Беразіно Докш.; гл. вогніва.
АГНІДЫ мн. Лічынкі авадня. Здрок лашадзям агніт напускае ў ногі. Тухавічы Лях.; гл. гніды І.
АГНІСКА н. Выгар. Пасля велькага пажару, як лес згарэў, агніска астаецца. Вялікія Баяры Шчуч.
АГОНЬ, АОНЬ м. 1. Агонь. Агонь высякалі. Лісна В.-Дзв. 2. Асвятленне. Вайной без агню сядзелі. Паляцкішкі Воран. Нада загасіць агонь. Грыкені Вільн. Паўставалі, ужэ агне ест. Номікі Бабіц. Трэба аонь запаліць. Быстрыца Астр. Аонь палілі. Старыя Смільгіні Воран. 3. Вогнішча, касцёр. Ідзём распалім агню, пагрэемся, бо натта халодна. Кіралі Шчуч. Дзеці разлажылі агонь у лесе. Саланое Віл. ▽ Хай агнём яно пойдзя! Вецярэвічы Пух. Я баяўся, як агня. Ахрэмаўцы Брасл.
АГРАБАЦЬ незак. Знімаць, збіраць пчаліны рой. Такоя рэшата кладзе на голаў і аграбая ў рэшата рой. Кіралі Шчуч. Плашкай у рэшата аграбаюць рой. Старыя Трокі Трак. У рэшато аграбаям рой, у сітцо бываіць. Быстрыца Астр. Лошкай дзеравянай аграбаю рой. Масілавічы Сл. Рой садзіцца, а яго аграбаюць. Палік Барыс. Мы с татам аграбалі рой. Азяраны Раг.
АГРАДА ж. Агароджа. Аграду рабілі ле сада, а садоў много было. Альхоўцы Лях. Каля магілы ставяць аграду. Дзяніскавічы Ганц.
АГРАНОМ, ГРАНОМ м. Аграном. Ен тут быў у нас, аграномам работаў. Груздава Паст. Дачка ўчылася на гранома. Саланое Віл.
АГРАНОМКА, АГРАНОМЧА ж. Аграном. Заедзімся да
83 👁