Старонка 498
/ 513
ГУГІЛЬ, ГУГЯЛЬ м. кулін. 1. Бабка. Гугіль рабілі так: у драную бульбу грэцку муку дабаўлялі, як спячэш, яго кускамі рэжаш. Лісна В.-Дзв. 2. экспр. Вельмі густая страва. Не зацірка, а гугяль. Наварыла гугялю — паставіш лышку і стаіць, гэта не зацірка, а гугіль. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. kūgelis, ням. Gugel 'тж'. ГУГЛА ж. Тое ж, што і г у г а. Шпільку ў гуглу ўсадзіш. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. gūgelis, gugēlis 'тж'. ГУГЛІ мн. Вуглі. Гуглі паліў. Быстрыца Астр. ГУГНАВЫ прым. Гугнявы. Ён гугнавы — у нос гаворыць. Лісна В.-Дзв., Малькуны Ігн. Гугнавый такі чалавек, нічога не разбярэш. Мішневічы Шум. Ах ты, гугнавы чорт! Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. гугнивый 'тж', літ. gugnóti 'мармытаць, гагатаць'. ГУГНІЦЬ незак. Гаварыць у нос. Валынцы В.-Дзв. ГУГОЛІЦЬ незак. Плакаць наўзрыд. Калі вуглоў ходзіць і гуголіць. Саланое Віл. ГУГОЛЬ гл. ГУГІЛЬ ГУГОЛЬЧЫК м. бат. памянш. да г у г о л ь. Гугольчык стаўбунком расцець. Саланое Віл. ГУГЯЛЬ гл. ГУГІЛЬ ГУД, ГУДАС м. Беларус, мясцовая мянушка беларускага насельніцтва ў літоўцаў. У нас называюць гудамі беларусаў. Лайпушкі Ігн. Палякі, рускія, гудасы вучацца. Ракаўскія, Чычалі Швянч. Мы іх гуды называем. Гудэ не знаюць літоўскай мовы. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. gūdas 'тж'. ГУДЗЕЦЬ незак. 1. Гусці. Гудзяць пшчолы. Груздава Паст. Нешта гудзіць. Чычалі Швянч. Патом пад вечар гудзіць германскі самалёт. Швэды Вільн. 2. Шумець. Гудзіць дрэва. Грыкені Вільн. 3. Бурчаць, сварыцца. Ён на цётку гудзіць і гудзіць. І мая мама гудзіць. Ёдлавічы Брасл. Во, ужо ён нешта гудзіць. Магуны Паст. Пашла да Буцянковых і нешта гудзела. Сакаўшчына Валож. 4. перан. Буйна расці. Трава гэтым рокам аж гудзела. Старыя Трокі Трак. ГУДЗЕЦЬ, ГУСЦІ незак. Узрушвацца (у перыяд цечкі). Свіня гудзіць, не есць, да кнуроў падымаецца. Ахрэмаўцы Брасл. Каторы дзень свіня гудзе. Пацаўшчына Дзятл. ГУДЗІЦЬ, ГУДЗІЦІ незак. Асуджаць, ганіць, абгаворваць. Не хваліць свякроўка нявестку, гудзіць. Валынцы, Лісна В.-Дзв. Гудзіць — абгаварваць. Ісерна Слуц. Ты сам сябе глядзі, а каго ні гудзь. Пасека Ст.-Дар. Суседзі гудзяць іх. Дакудава Лід. Сабраліся бабу ды гудзяць — хто мужыка, нявестку, а хто дзяцей. Кузьмічы Люб. Гудзіла свякрова сынаву. Мсцібава Ваўк. Я не гуджу невістку. Ялова Пруж. ▽ Гудзіці — людзей судзіці. Смаляніца Пруж. ГУДЗЯНЯТА мн. Мянушка людзей, якім уласціва доўгае вымаўленне галосных. Бакшты Іўеў.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
/ 513