Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
Грэбень часаць лён. Грэбянь ёсць, у ім жалезныя зубы абдзіраць лён. Буда Уздз. Грэбянь з гваздзей абдзіраць лён} а другі грэбянь — з дробных гвоздзікаў называецца пачасніца, пачасаваць лён. Рыбчына Віл. 3. Нарасць на галаве ў некаторых птушак, грабеньчык. Куры грабяні памарозяць. Мсцібава Ваўк. Курка c чэрвоным грэбэнём мусіт нэстісе будэ. Kypaшэва Чыж. Грэбэнь у півня змэрз. Сіманавічы Драг. 4. Агрэх, вузкая палоска неўзаранай зямлі. Кепско поле зорав, бо грэбэніе пооставалі. Курашзва Чыж. 5. Toe ж, што i г p ы в а 2. Іншы шырокі пракос бярэ — грэбень астаецца, не дацягне яго зрэзаць. Пацаўшчына Дзятл. ГРЭ'БЕНЬ II м. Верх страхі. Грэбень пыр'ям [пырнікам] выложвалі, ён як злежыцца, яго вецер не зрывае. Як добра вылажаны грэбень, то не пацячэ вада. Мсцібава Ваўк. ГРЭ'БЕСТ, ГРЭ'БЯЗД, ГРА'БЯСТ, ГРЭ'БЯСТ, ДРА'БЯСТ, ДРЭ'БЯСТ м., ГРАБЕ'СТЫ, ГРАБЯ'ЗДЫ, ГРЭБЯ'СТЫ мн. буд. 1. Латы, жэрдкі для лат. Трэба нагатаваць грэбесту страху грабеставаць. Альхоўка Навагр. Грэбест клалі на кроквы. Сапоцкіна Гродз. Грэбест — страху саломеную кагда рабілі. Кіралі Шчуч. Грэбест пад салому шоў, пат шыфер. Дакудава Лід. Па грэбесту крылі. Жылі Іўеў. У гумне пятнаццаць—васемнаццаць радоў грэбязду, столькі нада i прывяскаў i столькі радоў саломы. Гемзы Шальч. На грэбяст будзем салому слаць. Жылі Іўеў. Грэбяст на кроквы клалі. Старыя Трокі Трак. Грабяст прыбіваецца на крохлах. Быстрыца Астр. Грабяст ценкі, як рукой абняць. Грабяст на кроквы прыбіваецца i па ём крыецца. Каўняны Гродз. На грабесты крукі жалезныя падвешываюць, кап крыльшчыку можна было стаяць. Скрудалена Даўг. Грабязды на даху. Ёдлавічы Брасл. Грабязды прыбіваюць на кроквы, а патом саламяны дах. Старыя Трокі Трак. Нада загатовіць грэбясты i прыбіць на сорак санціметраў адна ад адной. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Паплёт. Грэбест па саломі кладуць. КІралі Шчуч. Грэбест прывязваюць лазінаю, на саломі ён ляжыць. Пацаўшчына Дзятл. Драбястам прывязваюць салому да страхі. Драбяст— тонкія дліныя палкі. Навасёлкі Свісл. Увязваюць драбястам стрэху саламяную. Альхоўка Навагр. Грэбясты. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. grebestas тж' (ЛТ, 173). ГРЭБЕСТАВАТДЬ, ГРАБЯСТАВА'ЦЬ незак. Прыбіваць латы, лаціць. Трэба хату грэбеставаць, a потым крыць. Kipaлі Шчуч. Трэба страху грэбеставаць. Альхоўка Навагр. Грэбеставаць хату будзім. Скрудалена Даўг. Як паставілі шпары, нада грабяставаць. Ахрэмаўцы Брасл. Грабяставаў хату грэбестам. Гемзы Шальч. Кроквы грабястуем. Быстрыца Астр., Старыя Трокі Трак. Нада крохвы грабяставаць. Ста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрэбяст, пырям
5 👁
 ◀  / 513  ▶