АВЯСЕЦ м. бат. Аўсюк. Авясец у аўсе расце. Глівін Барыс.
АВЯЧНІК м. Воўк, які бярэ авечак. Авячнікі хваталі авечак. Груздава Паст.
АВЯЧЧЫ, АВЯЧЫ гл. АВЕЧЫ
АВЯЧЫНА гл. АВЕЧЫНА
АГ часц. Аж. Смяецца, аг гагочыць, аг зайшоўся. Ністанішкі Смарг.
АГАЛЁТ гл. ГАЛАЛЁТ
АГАЛІЦЬ зак. Пагаліць. Галаву агаліў. Рудня Астравітая Чэрв.
АГАЛУЗІЦЦА зак. Прывесці сябе ў парадак, агледзець сябе. Брадзец Бярэз.
АГАПАЦЬ зак. Тое ж, што і а б м а т ы к а в а ц ь. Папробуй агапай трыццаць сотак гапкай. Пацаўшчына Дзятл.
АГАРНУЦЬ зак. 1. Узяць, ахапіць (пра злосць). Яму злось агарнула. Груздава Паст. 2. Настаць. Ужо ноч агарнула. Саланое Віл.
АГАРОДЗІНА зб. ж. Агародніна. Агародзіны мала саджу кала хаты. Ахрэмаўцы Брасл.
АГАРОТ, ГАРОТ, ГОРОД м. 1. Участак зямлі, прызначаны для агародніны. Пасадзіла агарот. Рыбчына Віл. Агарады загарваюць. Альхоўка Навагр. Гэта наш гарот. Кемялішкі Астр. У іх два гарады. Жодзішкі Смарг. Ідзець канцом гарадоў. Ракаўскія Швянч. Рэцька расла ў гародзя. Стральцы Шальч. За гарадамі дарога. Быстрыца Астр., Магуны Паст. Гарадэ ў нас добрыя. Вострава Маст. Шэ города ны ополола. Сіманавічы Драг. 2. Поле за агародамі. Па другі бок вёскі агароды былі. Пашлі агароды касіць. Міратычы Карэл.
АГАРОЧЧЫК м. 1. Агародчык. Агароччык, дзе кветкі садзім. Міратычы Карэл. 2. Агароджа вакол магілы. Некалі быў агароччык каля магілы, а цяпер больш называюць аграда. Дзяніскавічы Ганц.
АГАР'Я н. Выгар. Агар'я — дзе лес выгараў, торф. Рыбчына Віл.
АГАТА ж. Прызба. Трэба агату зрабіць каля хаты. Тупічаны Ваўк.
АГАЧЫЦЬ зак. Абкапаць, абсыпаць прызбу. Агачыць трэба хату на зіму. Тупічаны Ваўк.
АГАШАЦЬ незак. Гасіць, тушыць. Галавешку агашалі. Крэва Смарг.
АГІЛЯЦЦА незак. экспр. Сланяцца, сноўдацца, гультаяваць. Ён агіліўся, не хацеў рабіць. Рудня Чэрв. Жанкé копы насілі з балота, а мушчыны агіляюцца. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. gylinėti 'тж'.
АГЛАБЛІЦА ж. Жэрдка ў развалках. У развалінках дуга і дзве аглабліцы. Альхоўцы Лях.
98 👁